беларускі журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўлюк Быкоўскі, поўнае імя Павел Мікалаевіч Быкоўскі (нар. 29 кастрычніка 1971; Мінск, БССР, СССР) — беларускі журналіст.
На працягу двух гадоў вучыўся на факультэце беларускай філалогіі і культуры Мінскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка; спецыялізацыя: беларуская мова і літаратура. З 1999 года — студэнт Віленскага педагагічнага ўніверсітэта (літ.: Vilniaus Pedagoginis Universitetas); факультэт славістыкі; спецыялізацыя: «беларуская філалогія». Выпускнік Літоўскага педагагічнага ўніверсітэта.
Самаадукацыя ў галіне журналістыкі і паліталогіі. У лістападзе 1997 года прайшоў месячную стажыроўку на RFE/RL у Празе па тэме «прынцыпы незалежнай журналістыкі».
Працаваў рэпарцёрам у газетах «Чырвоная змена» і «Свабода», рэдактарам на радыёстанцыі «Крыніца», каментатарам Рэдакцыі перадач для Другой рэспубліканскай праграмы Беларускага радыёвяшчання (інфармацыйна-музычны канал «Радыё-2») Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, супрацоўнічаў з радыёстанцыямі «Юность/Молодежный канал» (Масква), «Нямецкая хваля» (Бон), газетамі «Бизнес&Балтия» (Рыга), «Лабрит» (Рыга), «Караван» (Алматы). Публікаваўся ў аналітычным часопісе PRISM, які выдаецца Jamestown Foundation (Вашынгтон).
З 2015 года акрэдытаваны пры МЗС Беларусі як карэспандэнт Deutsche Welle[2].
З 1995 па 2015 год — супрацоўнік недзяржаўнага аналітычнага тыднёвіка «Беларусы и рынок», быў загадчыкам аддзела грамадска-палітычнай інфармацыі.
Па сумяшчальніцтве працаваў уласным карэспандэнтам у Мінску праваабарончага тыднёвіка «Экспресс-хроника» (Масква), а таксама харвацкага інфармагенцтва STINA (Спліт). З лістапада 1999 па май 2002, а таксама зноў з 2006 года — аўтар і вядучы праграмы «Кантэкст (Рэфлексіі з нагоды мінулага тыдня)» на беларускай радыёстанцыі «Рацыя».
Лаўрэат прэміі «Dot-Журналистика» ў намінацыі «За пределами Рунета» ў 2012—2014, 2016 гадах[3].
Распрацаваў курсы «Камп’ютары і інтэрнэт для журналістаў», «Пошук інфармацыі ў інтэрнэце», «Новыя медыя як інструмент прамоцыі грамадскіх актывістаў», «Журналісцкае расследаванне ў сетцы інтэрнэт», «Пошук інфармацыі ў сацыяльных сетках», «Компас журналіста ў сацыяльных сетках», «Манетызацыя кантэнту ў інтэрнэце», «Новыя медыя як інструмент прамоцыі грамадскіх актывістаў», «Прасоўванне вынікаў даследаванняў і праца са СМІ» (уключае працу з сацыяльнымі сеткамі, SMM), «Прававая бяспека журналістаў. Асвятленне ў СМІ пытанняў бяспекі праваабаронцаў, грамадзянскіх актывістаў» (уключае працу з сацыяльнымі сеткамі, SMM), «Інфармацыйныя тэхналогіі, інтэрнэт і сацыяльныя сеткі для прафсаюзных актывістаў. Праблемы бяспекі і абароны прыватнай інфармацыі ў Сусветнай павуціне» (SMM), «Вядзенне акаўнта ў сацыяльных сетках» (SMM)[4].
У шлюбе з журналісткай Вольгай Быкоўскай, маюць дачку Анастасію.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.