Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
першы прэзідэнт Беларусі (1994—2020; пасля 2020 — дэ-факта) / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукашэнка.
Алякса́ндр Рыго́равіч Лукашэ́нка (30 або 31 жніўня 1954, Копысь, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч, першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь (1994—2020, з 23 верасня 2020 — дэ-факта), дэ-факта галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь. Старшыня Вышэйшага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (1997).
Хуткія факты Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, Самаабвешчаны, часткова прызнаны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь ...
Закрыць
Пасля выбараў 2020 года абвясціў сябе Прэзідэнтам Беларусі, заступіў на свой шосты тэрмін. Пасля масавых пратэстаў і пачатку палітычнага крызісу статус Прэзідэнта Беларусі застаецца нявызначаным.