From Wikipedia, the free encyclopedia
Галі́на Радзівонаўна Лукашэ́нка (да шлюбу Жаўняро́віч; нар. 1 снежня 1955, Рыжкавічы, цяпер у складзе Шклова) — жонка першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Галіна Радзівонаўна Лукашэнка | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Jelnerovitch[1] |
Род дзейнасці | гісторык |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка |
Дзеці | Віктар Аляксандравіч Лукашэнка і Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка |
Альма-матар |
Скончыла гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. У 1975 годзе ажанілася з Аляксандрам Лукашэнкам, з якім вучыліся ў адной школе. Разам паступілі ў інстытут і пераехалі ў Рыжкавічы. Нарадзіла двух сыноў — Віктара і Дзмітрыя.
Пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка быў абраны прэзідэнтам Беларусі, засталася ў Рыжкавічах, куды прэзідэнт прыязджае не часта[2]. У афіцыйных мерапрыемствах Галіна Радыёнаўна не ўдзельнічае, за мяжу не ездзіць. Працавала загадчыцай дзіцячага садку. У 1998 годзе прызначаная кіраўніком Магілёўскага аблвыканкама ў сферы аховы здароўя і санітарна-курортнага лекавання.
8 студзеня 2010 года ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3].
У 2022 годзе Галіна Лукашэнка трапіла ў санкцыйныя спісы ЗША[4] і Аўстраліі[5] (сакавік), Украіны (кастрычнік)[6] і Новай Зеландыі (лістапад)[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.