беларускі банкір, філантроп, культурны і грамадскі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́ктар Дзмі́трыевіч Бабары́ка (9 лістапада 1963, Мінск) — беларускі банкір, філантроп, калекцыянер, культурны і грамадскі дзеяч, палітык, палітычны зняволены. У 2000—2020 гадах старшыня Праўлення ААТ «Белгазпрамбанк».
Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | пасада ўтворана | ||||||
Нараджэнне |
9 лістапада 1963 (60 гадоў) |
||||||
Дзеці | Эдуард Віктаравіч Бабарыка | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | babariko.vision (руск.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў у 1981 годзе школу № 92 горада Мінска. У 1988 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Тэарэтычная механіка». Працоўную дзейнасць пачынаў у НВА парашковай металургіі, дзе працаваў начальнікам аддзела знешнеэканамічных сувязяў.
Скончыў у 1995 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці». У ліпені таго ж года пачаў працаваць у банкаўскай сістэме Беларусі (банк «Алімп»).
У 2000 годзе скончыў магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. У ліпені таго ж года прызначаны Старшынёй Праўлення ААТ «Белгазпрамбанк».
12 мая 2020 года ў сваім Facebook абвясціў, што высоўвае сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах[1]. У той жа дзень прэс-служба «Белгазпрамбанка» паведаміла аб выхадзе Бабарыкі са складу праўлення і звальненні яго з пасады старшыні праўлення паводле ўласнага жадання[2]. Штаб Віктара Бабарыкі падрыхтаваў да здачы ў Цэнтральную выбарчую камісію 435 тысяч подпісаў выбарцаў. Гэта стала рэкордам для канкурэнтаў дзейнага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі за ўвесь час яго знаходжання пры ўладзе[3].
Тым часам Аляксандр Лукашэнка абрынуўся на Віктара Бабарыку з пагрозамі і абвінавачваннямі. Адначасова з нападкамі Лукашэнкі ад 11 чэрвеня ў кампаніях, звязаных з сябрамі Бабарыкі, прайшлі ператрусы і затрыманні[4]. Сам Віктар Бабарыка разам з сынам Эдуардам быў затрыманы 18 чэрвеня[4]. 21 чэрвеня яму было прад’яўленае абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 243 («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры»), ч. 2 арт. 235 («Легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, учыненая паўторна, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры»), таксама паводле ч. 2 арт. 431 («Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры»)[5]. Сам Віктар Бабарыка не згодны з прад’яўленымі абвінавачваннямі. 29 чэрвеня міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Віктара і Эдуарда Бабарыкаў ды іншых затрыманых апанентаў Лукашэнкі вязнямі сумлення[6].
14 ліпеня Віктару Бабарыку адмоўлена ў рэгістрацыі праз неадпаведнасць прадстаўленай дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама праз тое, што ў яго выбарчай кампаніі ўдзельнічала замежная арганізацыя (меўся на ўвазе «Белгазпрамбанк»). Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына агучыла звесткі з ліста Камітэта дзяржкантролю, якія не дазваляюць, на яе думку, зарэгістраваць Віктара Бабарыку. Пры гэтым прэзумпцыя невінаватасці Віктара Бабарыкі была праігнараваная[7].
16 ліпеня адбылася сустрэча прадстаўнікоў штабоў Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, на якой была дасягнутая дамоўленасць, што адзіным кандыдатам ад незарэгістраваных палітыкаў будзе Святлана Ціханоўская. І ў выпадку яе абрання будуць прызначаныя паўторныя выбары, у якіх змогуць удзельнічаць альтэрнатыўныя кандыдаты, якія на той момант былі ў СІЗА[8].
10 кастрычніка Віктар Бабарыка разам з Ліліяй Уласавай, Юрыем Васкрасенскім, Віталём Шкляравым, Кірылам Бадзеем, Дзмітрыем Рабцевічам, Максімам Знакам, Ільёй Салеем , знаходзіліся на той момант пад арыштам, удзельнічаў у сустрэчы ў СІЗА КДБ з Аляксандрам Лукашэнкам[9].
15 кастрычніка на пасяджэнні Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі было прынятае рашэнне аб скасаванні адвакацкай ліцэнзіі Аляксандра Пыльчанкі, які быў адным з абаронцаў Віктара Бабарыкі. Прычынай назвалі каментары адваката парталу TUT.BY у жніўні 2020 года[10]. 24 лістапада следчым упраўленнем КДБ скончана папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўнікоў ААТ «Белгазпрамбанк». Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў паводле ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару ў буйным памеры» і ч. 2 арт. 235 «Легалізацыя („адмыванне“) сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры» Крымінальнага кодэкса Беларусі. Усе, хто абвінавачваюцца ў гэтай справе, прызналі сваю віну, акрамя Віктара Бабарыкі[11]. 19 студзеня 2021 года адвакат Дзмітрый Лаеўскі пасля таго, як азнаёміўся з матэрыяламі справы, заявіў, што абвінавачванне не даказана і ёсць шэраг фактаў, якія сведчаць аб тым, што Віктар Бабарыка не здзяйсняў таго, у чым яго абвінавачваюць[12].
21 студзеня 2021 года Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд крымінальную справу ў дачыненні да Віктара Бабарыкі[13]. Суд над Віктарам Бабарыкам і топ-менеджарамі Белгазпрамбанка пачаўся ў лютым. Пракурор прасіў пакараць яго 15 гадамі. 6 ліпеня 2021 года суддзя Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь Ігар Любавіцкі прыгаварыў Бабарыку да «14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5 тысяч базавых велічынь, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на тэрмін пяць гадоў» без магчымасці абскардзіць прысуд[14].
27 красавіка 2023 года Віктар Бабарыка, які адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі, быў дастаўлены ў Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу[15]. «Рабочы рух» паведаміў, што Бабарыку даставілі з цялеснымі пашкоджаннямі: «Паступіў са слядамі пабіцця, яго нават не пазналі, пакуль не ўбачылі прозвішча»[16]. У бальніцы пацвердзілі, што Віктар Бабарыка знаходзіцца ў хірургіі[15]. 17 мая ў бальніцы прайшлі масавыя затрыманні лекараў[17].
5 ліпеня 2023 года Мінскі абласны суд асудзіў Эдуарда Бабарыку да 8 гадоў калоніі[18].
Заснавальнік Міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «Шанец»[19].
Пра гістарычную ролю Расіі ён сказаў: «Успомнім гісторыю. З часу ўтварэння моцнага Маскоўскага княства ў канцы XVII стагоддзя адбылося размыванне ліцвінскага гена Вялікага Княства Літоўскага, якое мы перанеслі. Гэта дакладна для Украіны. Генетычны матэрыял Беларусі і Украіны быў моцным разведзены перасяленцамі з Усходу»[22].
Бабарыка падтрымлівае палітычны нейтралітэт Беларусі і таму за выхад Беларусі з АДКБ[23].
У сакавіку 2014 года выказаўся пра бела-чырвона-белы сцяг: «Пакуль у Беларусі будзе ідэя і думка, якая можа аб’яднаць нас такіх розных, з розным мастацкім густам, палітычнымі прыхільнасцямі, узростам і адносінамі, датуль была, ёсць і будзе наша бел-чырвона-белая сінявокая Беларусь. Жыве Беларусь!»[24]
Катэгарычны праціўнік смяротнага пакарання. Мяркуе, што неабходна правесці рэферэндум па пытанні адмены смяротнага пакарання[25].
Жонка Марына. Дзеці: сын Эдуард (нар. 1990), прадпрымальнік і палітычны зняволены, дачка Марыя. 15 жніўня 2017 года жонка загінула на Мадэйры падчас заняткаў дайвінгам[27].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.