Полацкае ваяводства
ваяводства Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
ваяводства Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Полацкае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якая існавала ў 1504—1793 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — горад Полацк.
Полацкае ваяводства | |||||
---|---|---|---|---|---|
Palatinatus Polocensis | |||||
|
|||||
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Полацк | ||||
Дата ўтварэння | 1504 | ||||
Дата скасавання | 1793 | ||||
Насельніцтва | гл. Насельніцтва | ||||
Плошча | 18 800[1] | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснавана ў 1504 годзе на аснове Полацкай зямлі.
Інфлянцкая вайна, а потым вайна 1654—1667 гадоў спустошылі ваяводства. Сойм 1661 года характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем»[2], колькасць дымоў скарацілася на 70 %[3].
Ліквідавана ў 1793 годзе паводле рашэння Гарадзенскага сойма. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе правабярэжная частка ваяводства адышла да Расійскай імперыі і як Полацкая правінцыя ўвайшла ў склад Пскоўскай губерні. Левабярэжная частка засталася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтрам Полацкага ваяводства быў Лепель, з 1776 года — Ушачы, з 1791 года — Чашнікі. У 1793 годзе, паводле другога падзела Рэчы Паспалітай, астатняя частка Полацкага ваяводства далучана да Расійскай імперыі, было ўтворана Полацкае намесніцтва.
На поўначы межавала з Маскоўскай дзяржавай, на захадзе з Інфлянтамі і Віленскім ваяводствам, на поўдні з Менскім ваяводствам, на ўсходзе з Віцебскім ваяводствам[4]. Заходняя Дзвіна дзяліла ваяводства на дзве роўныя часткі.
Падзелу на паветы ў Полацкім ваяводстве не было.
У склад Полацкага ваяводства ўваходзіла тры староствы (дзяржаўныя воласці):
а таксама прыватныя маёнткі.
Найбуйнейшыя гарады і мястэчкі: Асвея, Бешанковічы, Ула, Ушачы, Глыбокае, Дзісна, Дрыса, Друя і Лепель[5].
Герб ваяводства — «Пагоня» ў белым полі. Харугва — белага або ружовага[6] колеру.
Ваяводскі мундзір быў аднолькавы са смаленскім — малінавы кунтуш і цёмна-сінія жупан і адвароты.[4]
Да 1654 года — 185 632 жыхароў.[7]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.