Remove ads
беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Уладзіміравіч Мацук (нар. 4 снежня 1978, Полацк) — беларускі гісторык, спецыяліст па Вялікім княстве Літоўскім XVIII ст. Доктар хабілітаваны ў галіне гісторыі (2021).
Андрэй Уладзіміравіч Мацук | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 снежня 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2021) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Валянцін Фёдаравіч Голубеў |
Узнагароды |
Скончыў у 2001 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага універсітэта[1].
У 2004 годзе скончыў аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1]. У 2005 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Барацьба магнацкіх груповак на беларускіх землях ВКЛ за палітычнае вяршэнства (1717—1763 гг.)»[1].
Пасля абароны дысертацыі працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 2005—2006 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік, 2006—2010 — навуковы супрацоўнік, 2010—2019 — старшы навуковы супрацоўнік, 2019—2020 — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу.
Навуковая ступень доктара хабілітаванага нададзена рашэннем Навуковай рады Інстытута гісторыі імя Тадэвуша Мантэйфеля Польскай акадэміі навук у 2021 г.
Ад лютага 2022 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук[2].
24 верасня 2020 года схоплены паблізу ўласнага дома ў сувязі з удзелам у акцыях пратэсту супраць вынікаў выбараў прэзідэнта у Беларусі 9 жніўня 2020 года, абвінавачаны ў парушэнні ч.1 арт.23.34 КоАП Рэспублікі Беларусь і быў пакараны судом 13 соднямі адміністрацыйнага арышту[3]. 23 лістапада ў эфір праграмы «Ідэя Х» на Еўрарадыё выйшаў запіс інтэрв’ю з ім Зміцера Лукашука і Максіма Гарунова[4]. 26 лістапада пасля масавага звальнення з Інстытута гісторыі НАНБ падпісаў ліст да адміністрацыі з асуджэннем рэпрэсій і адмовіўся ад прапановы працягнуць кантракт у знак салідарнасці з тымі, каму раней паведамілі пра непрацягненне працоўных адносін з 1 студзеня 2021 г.[5].
11 снежня зноў быў затрыманы ва ўласным доме супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і адвезены ў Маскоўскае РУУС Мінска . 14 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Таццяна Матыль[6][7][8][9]) кіруючыся ч. 3 арт. 23.34 КоАП пакарала Мацука 15 соднямі адміністрацыйнага арышту за святкаванне 4 снежня з калегамі і суседзямі дня нараджэння ў двары дома, дзе стала пражывае[10][11][12][13][14]. Адвакат даводзіў, што доказную базу абвінавачвання нельга будаваць толькі на двух фотаздымках і пытаў: «Чаму мой кліент не мог адзначыць свой дзень нараджэння ў двары свайго дома з суседзямі і сябрамі?». На гэта суддзя Матыль прамовіла, звяртаючыся да Мацука: «Інтэрнэтам карыстаецеся? Пра палітычную сітуацыю ў краіне ведаеце? Пра тое, што дваровыя чаяванні — гэта форма пратэсту, у курсе?», задавала пытанні: «Які заклік нясе плакат з надпісам „Дзякуй гісторыкам“?», «Хто купляў торты?», «Ці доўга яны стаялі?», «Ці маглі прысутныя на іх глядзець?»[11]. Выйшаў на волю 26 снежня 2020 г.[15]
У сферу навуковых зацікаўленняў уваходзяць: унутрыпалітычнае становішча беларускіх зямель ВКЛ XVIII ст., асаблівасці будовы і функцыянавання парламенцкай сістэмы ВКЛ XVIII ст., заканамернасці і асаблівасці фарміравання і функцыянавання рэгіянальнай павятовай эліты ВКЛ у XVIII ст., гісторыя дзяржавы і права, прававой і палітычнай думкі ВКЛ XVIII ст., дзяржаўныя інстытуты ВКЛ XVIII ст.
З 2004 г. з’яўляецца ўдзельнікам некалькіх міжнародных навукова-даследчых праектаў, якія былі рэалізаваны і рэалізуюцца пад кіраўніцтвам прафесара Генрыха Люлевіча (1950—2019) і прафесара Анджэя Рахубы. Сярод іх праекты выдання спісаў дэпутатаў Галоўнага Трыбунала ВКЛ, спісаў ураднікаў і саноўнікаў ВКЛ (Віленскае, Трокскае, Полацкае, Мсціслаўскае, Берасцейскае, Новагародскае (Навагрудскае) ваяводствы) (NPRH nr N N108 203536; NPRH nr 12H 11 0016 80; NPRH nr 11H 11 0036 80; NPRH nr 11H 18 0370 86), парламентарыяў ВКЛ на соймах Рэчы Паспалітай (NPRH nr 11H 18 0130 87), а таксама навуковы праект па выданні актаў новагародскага (навагрудскага) сойміка (NPRH nr 0057/NPRH2/H11/81/2012).
Аўтар больш за 120 навуковых прац.
Жанаты. Мае дачку і сына.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.