Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суд Маскоўскага раёна г. Мінска — раённы суд агульнай юрысдыкцыі[1] на тэрыторыі Маскоўскага раёна Мінска. Размешчаны ў будынку па праспекце газеты «Праўда», 27.
Суд Маскоўскага раёна г. Мінска | |
---|---|
Від | раённы суд |
Інстанцыя | суд першай інстанцыі |
Юрысдыкцыя | Маскоўскі раён Мінска |
Склад | прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь |
Тэрмін службы | 5 гадоў |
Кіраўніцтва | |
Старшыня | Мікалай Мікалаевіч Ліпневіч |
Уступіў на пасаду | 15 кастрычніка 2020 |
Зала пасяджэнняў | |
Адрас | 220116, г. Мінск, пр. газеты «Праўда», д. 27 |
Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі[1].
Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў[1].
Вышэйстаячым судом з’яўляецца Мінскі гарадскі суд[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.