Навапольскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Навапо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Наваполле.
Навапольскі сельсавет | |
---|---|
| |
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пухавіцкі раён |
Уключае | 36 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Наваполле |
Дата ўтварэння | 8 красавіка 1957 |
Насельніцтва (2019) | 1 797 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222845 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
8 красавіка 1957 года цэнтр Узлянскага сельсавета Рудзенскага раёна Мінскай вобласці БССР быў перанесены ў вёску Наваполле, сельсавет перайменаваны ў Навапольскі[1]. Пасля скасавання Рудзенскага раёна 20 студзеня 1960 года ў складзе Уздзенскага раёна (за выключэннем часткі сельсавета з 13 населенымі пунктамі (Альхоўка, Баравая Слабада, Берчукі, Едліна, Залессе, Навасады, Падбор’е, Пагуляйка, Паляны, пасёлак Паляны, Пяскі, Узляны і Ушанка), якія перададзены ў склад Пухавіцкага раёна)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пухавіцкага раёна. 28 ліпеня 2011 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Сасноўка[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка (8 населеных пунктаў: Азярычына, Будзёнаўка, Вераб’ёўка, Кухараўка, Ленінскі, Махоўка, Таварскія, Шалягі) скасаванага Узлянскага сельсавета, а таксама ўсе населеныя пункты — Барбарова, Валасач, Дубрава, Кавалевічы, Крыстампалле, Кукіга, Лебядзінае, Малінаўка, Прыстань, Слопішчы, Сяргеевічы, Церабель — скасаванага Праўдзінскага пассавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 814 чалавек[5], з іх 90,9 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 2,2 % — татары, 1,2 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1797 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.