Берчукі
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Берчукі́[1] (трансліт.: Bierčuki, руск.: Берчуки) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 53 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 44 км ад Мінска, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы, на рацэ Грэбенка (мясцовая назва — Берчукоўка, прыток Пцічы).
Вёска
Берчукі
| ||||||||||||||||||||||||
Праз Берчукі калісьці праходзіў старажытны тракт з Менска да Слуцка на Валынь і далей[2]. У XVII стагоддзі вёска была ўласнасцю Халецкіх, паводле пасагу перайшла да князёў Радзівілаў, пазней была спадчынай Ельскіх[2]. У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У канцы XVIII стагоддзя вёска Бірчукова ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Каля 1820 года паводле эксдывізорскага суда перайшло да Гласкаў[2]. У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска Бірчукі ў Дудзіцкай воласці. У 1889 годзе маёнткам Берчукі валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Уладзіслаў Андрэевіч Гласка, было 270 дзесяцін зямлі[3]. У 1897 годзе быў хлебазапасны магазін, капліца, асобна фальварак на 25 жыхароў.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе быў калгас, кузня і сталярная майстэрня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[4]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[5].
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.