Залессе (Пярэжырскі сельсавет)
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, Пярэжырскі сельсавет From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, Пярэжырскі сельсавет From Wikipedia, the free encyclopedia
Зале́ссе[1] (трансліт.: Zaliessie, руск.: Залесье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 32 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы.
Вёска
Залессе
| ||||||||||||||||||||||
У XIX стагоддзі фальварак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць генерала Аляксандра Іскрыцкага, адносіўся да маёнтка Такарня. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. Аляксандр Іскрыцкі меў з жонкай Антанінай Мянжынскай сына Андрэя. Дачка Андрэя Іскрыцкага, Алімпіяда Жылінская[2], выйшла замуж за Івана[3] Бунге, такім чынам маёнтак праз вена перайшоў да Бунге[4]. У 1889 годзе фальварак ва ўласнасці ў праваслаўнай дваранкі Алімпіяды Бунге, было 140 дзесяцін зямлі[5].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Фальварак нацыяналізаваны, населены пункт меў статус пасёлка. Пазней створаны калгас імя Леніна.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[6]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[7].
У 1968 годзе да Залесся быў далучаны пасёлак Паляны.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.