Пяскі (Пярэжырскі сельсавет)
Альхоўка, вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Альхоўка, вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пяскі́[1], таксама вядомыя як Альхо́ўка[2] (трансліт.: Piaski, Aĺchoŭka, руск.: Пески, Ольховка; да 1920-х гг. — маёнтак Альхо́ва) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 31 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 46 км ад Мінска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы, каля ракі Вушанка (прыток Пцічы).
Вёска
Пяскі
| ||||||||||||||||||||||
У XVIII стагоддзі слабодка ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1744 годзе 5 двароў, 18 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць С. Кернажыцкага, потым Ярушэўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць А. Шышкі, належала да маёнтка Варонічы. У 1858 годзе вёска ў маёнтку Альхова, уласнасць Мацея Дзіякевіча, да якога перайшла праз вена ад Браніславы з Шышкаў[3]. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. 22 лютага (12 сакавіка) 1877 года ў маёнтку Альхове памёр культурны дзеяч Міхал Богуш Шышка, пахаваны на мясцовых могілках каля Узлянаў[3]. У 1889 годзе маёнткам Альхова валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Іван Мацвеевіч Дзіякевіч, было 582 дзесяціны зямлі[4].
У 1890 годзе адкрыта школа граматы, якая ў 1912 годзе стала 1-класным народным вучылішчам. У 1897 годзе ёсць хлебазапасны магазін, капліца на могілках.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны, створаны пасёлак Альхоўка.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[5]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[6].
У 1968 годзе да Пяскоў была далучаная вёска Альхоўка. У наш час Пяскамі пераважна завецца гістарычная Альхоўка, а гістарычныя Пяскі (ля ўпадзення Вушанкі ў Пціч) адміністрацыйна падпарадкаваныя вёсцы Шалягі, на вуліцы Паднёвыя Пяскі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.