![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/46/POL_COA_Abrahamowicz.svg/langbe-640px-POL_COA_Abrahamowicz.svg.png&w=640&q=50)
Мікалай Абрамовіч
(1590—1651) ваявода мсціслаўскі і троцкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Абрамовіч (польск.: Mikołaj Abramowicz; ? — люты 1651) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Мікалай Абрамовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Ястрабец зменены» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Дарагастайскі | ||||||
Пераемнік | Антоні Ян Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Фелікс Агінскі | ||||||
Пераемнік | Ян Камінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Язэп Львовіч Корсак | ||||||
Пераемнік | Фрыдэрык Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Слушка | ||||||
Пераемнік | Мікалай Стэфан Пац | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Павел Пётр Трызна | ||||||
Пераемнік | Самуэль Андрэй Абрамовіч | ||||||
Нараджэнне | каля 1590[1] | ||||||
Смерць |
1651(1651) |
||||||
Род | Абрамовічы | ||||||
Бацька | Ян Абрамовіч | ||||||
Маці | Дарота Валовіч | ||||||
Жонка | Ева Курцэвіч, Альжбета Гарнастай | ||||||
Дзеці | Самуэль Андрэй Абрамовіч | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм[1][2] | ||||||
Званне | генерал |
З шляхецкага роду Абрамовічаў, сын Яна.
У 1603 аддадзены на выхаванне на двор біржанскіх Радзівілаў. Каралеўскі палкоўнік, генерал літоўскай артылерыі з 1634, адначасова вялікі чашнік літоўскі ў 1638—1640, кашталян мсціслаўскі ў 1640—1643, ваявода мсціслаўскі ў 1643 — 1647 і троцкі з 1647; стараста старадубскі ў 1636—1647, мядзельскі і курклійскі; неаднаразова выбіраўся паслом на соймы і дэпутатам Літоўскага Трыбунала.
У 1-й палове 1620-х гадоў ваяваў супраць шведаў у Курляндыі і Інфлянтах у войску Крыштафа Радзівіла, дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай. У 1626—1627 ваяваў супраць шведаў на Памор'і і ў Прусіі. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 са студзеня 1633 камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, а з 1634 старшы над гарматай (з 1640 называўся генерал літоўскай артылерыі), камандзір калоны ў маршы на горад Белы. Камісар пры заключэнні Палянаўскага міру 1634.
У 1646 прызначаны камісарам на перагаворах з Масквой і па даручэнні караля перадаў Расіі Трубчэўскую воласць, за што трыбунальскім судом прыгавораны да штрафу 60 тыс. злотых і смяротнага пакарання. У 1648 прызначаны камісарам для перагавораў са Швецыяй.
Адзін з кіраўнікоў кальвіністаў Вялікага Княства Літоўскага. У 1631 падараваў Літоўскаму сіноду двор у Слуцку пад канквіт для вучняў гімназіі. Старшыня правінцыяльнага сінода 1644. Акрамя бацькавых маёнткаў меў Мглін і Дрокаў у Старадубскім павеце, Лебедзева ў Ашмянскім павеце, Холмеч у Рэчыцкім павеце, маёнткі ў Кіеўскім ваяводстве, сярод якіх ад сярэдзіны 1620-х да пачатку 1640-х гадоў — Астраглядавічы і Хвойнікі.