горад у Бранскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Трубчэўск (руск.: Трубчевск) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Трубчэўскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва 16,1 тыс. чалавек (2005).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Горад на рацэ Дзясне (прытоку Дняпра), за 94 км на паўднёвы захад ад Бранска.
Горад узнік на аснове паселішча IX—XI стст. Першапачатковае паселішча размяшчалася за 10 км ніжэй па цячэнні Дзясны, побач сучаснай вёскі Кветунь. З XII ст. — на цяперашнім месцы, цэнтр удзельнага княства. У 1164—1500 цэнтр Трубчэўскага княства. У 2-й пал. XII ст. пашырыўся, да дзядзінца прымыкаў трохкутны ў плане вакольны горад, дзе быў узведзены каменны храм. Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1185 г. як Трубецк. У крыніцах называецца Трубеч, Трубчэск або Трубежск.
У 1240 годзе захоплены татарамі. У 1356 годзе захоплены вялікім князем літоўскім Альгердам і аддадзены ва ўдзел свайму сыну Дзмітрыю Альгердавічу, родапачынальніку князёў Трубяцкіх. Захоплены Вялікім княствам Маскоўскім падчас вайны 1500—1503 гадоў.
У час Лівонскай вайны (1558-83) спустошаны атрадам князем М. А. Вішнявецкага ў 1581 годзе. У 1580-х гадах узведзены новыя ўмацаванні. У Смутны час у 1609 годзе падараваны Лжэдзмітрыем II сандамірскаму ваяводзе Ю. Мнішэку. паводле Дэўлінскага перамір’я 1618 года адышоў да Рэчы Паспалітай. У снежні 1632 заняты рускімі войскамі ў ходзе руска-польскай вайны 1632-34 гадоў, паводле Палянаўскага міру (1634) застаўся ў складзе Рэчы Паспалітай. Падчас межавання мяжы, па дадатковым пратаколе ад 18(28) кастрычніка 1644 года, горад быў перададзены Рускай дзяржаве.
У 1659 г. пабудаваны новыя дрэва-земляныя ўмацаванні. З 1660 г. належаў князю А. М. Трубяцкому. З кан. 17 — пач. 18 стст. у Трубчэўску і павеце развівалася прамысловасць (жалезаробны, шкляныя заводы, у 2-й пал. 18 ст. — бровары і інш.). Паветовы горад Кіеўскай губерні (1708-19), Сеўскай правінцыі Кіеўскай (1719-27) і Белгародскай (1727-78) губерняў, Арлоўскай губерні (1778—1920; да 1796 — Арлоўскае намесніцтва). У вайну 1812 года з’яўляўся базай па нарыхтоўцы правіянту для расійскай арміі.
Савецкая ўлада ўстаноўлена 2(15) студзеня 1918 года. Паветовы горад (1920-24) і валасны цэнтр Почапскага павета (1924-29) Бранскай губерні. Раённы цэнтр Бранскай акругі Заходняй вобласці (1929-30), Заходняй вобласці (1930-37), Арлоўскай вобласці (1937-44). У Вялікую Айчынную вайну на захад ад Трубчэўска 29 жніўня — 5 верасня 1941 года адбылася адна з найбуйнейшых сустрэчных танкавых бітваў пачатковага этапу вайны. Акупіраваны германскімі войскамі 9.10.1941, быў моцна разбураны. Вызвалены савецкімі войскамі 18 верасня 1943 года падчас Бранскай наступальнай аперацыі. Раённы цэнтр Бранскай вобласці (1944-63, з 1964).
|
Перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.