павет Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Ашмянскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ў 1566—1795 гадах. Цэнтр — Ашмяны. Уваходзіў у склад Віленскага ваяводства. У XVI—XVII стст. неаднаразова быў тэатрам ваенных дзеянняў. Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Сойм ВКЛ[удакладніць] 1661 г. характарызаваў стан павета як «ушчэнт разбураны ворагам»[1], а колькасць дымаў скарацілася больш за 50 %[2].
Ашмянскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Віленскае ваяводства |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1566 |
Дата скасавання | 1795 |
Насельніцтва (1790) | 118 475 |
Плошча | 15 925 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Земскія і гарадскія суды Ашмянскага павета знаходзіліся ў Ашмянах і Мядзелі, з 1775 г. — у Ашмянах і Паставах. У 1791 г. падзелены на Ашмянскі павет (з цэнтрам у Ашмянах) і Завілейскі павет (з цэнтрам у Паставах).
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. усходняя частка павета адышла да Расійскай імперыі, дзе быў створаны новы Ашмянскі павет.
Павет прафесійна вывучае гісторык Герман Брэгер.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.