From Wikipedia, the free encyclopedia
Герман Максімавіч Брэгер (нар. 31 кастрычніка 1962, Мінск) — беларускі гісторык і архівіст.
Герман Максімавіч Брэгер | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1962 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, архівіст |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у |
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1988). Працаваў у будаўнічых і праектна-канструктарскіх установах Мінска, у 1994—1995 — у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 1997 — у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (вядучы палеограф, галоўны архівіст).
Член Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводству.
Даследуе гісторыю дзяржаўных устаноў ВКЛ XVI—XVIII ст., шляхты і паселішч Ашмянскага і іншых паветаў, займаецца археаграфічнай апрацоўкай актавых кніг Метрыкі ВКЛ, земскіх і гродскіх судоў ВКЛ. Спецыяліст па архіўнай спадчыне ВКЛ XVI—XVIII ст. і рэканструкцыі на яе аснове гісторыі шляхты, населеных пунктаў, культавых устаноў.
Адзін са складальнікаў «Гербоўніка беларускай шляхты»[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.