From Wikipedia, the free encyclopedia
Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага, або Літоўскі Трыбунал — вышэйшы апеляцыйны суд Вялікага Княства Літоўскага, выракі якога мелі моц пастаноў сойма.
Утвораны ў 1581 годзе з сядзібай ў Вільні, пачаў працаваць у 1582 годзе. Складаўся з 46 суддзяў-дэпутатаў, якіх выбірала шляхта на сойміках па два ад кожнага павету тэрмінам на год. З 1588 года выбіраліся яшчэ тры дэпутаты ад Жамойці[1].
Трыбунал разглядаў апеляцыі на рашэнні земскіх, замкавых і падкаморскіх судоў, скаргі на рашэнні павятовай адміністрацыі. Як першая інстанцыя разглядаў справы пра неналежнае выкананне старостамі і замкавымі ўраднікамі абавязкаў пры судаводстве. Да юрысдыкцыі Трыбуналу належалі таксама справы духоўных асоб; пры разглядзе такіх спраў удзельнічалі дэпутаты ад духавенства.
Сесіі трыбуналу праходзілі пад старшынствам выбранага ім маршалка, пастановы прымаліся большасцю галасоў на аснове Статутаў Вялікага Княства Літоўскага, соймавых канстытуцый і звычаёвага права. Месцам сесій трыбуналу была Вільня — штогод у будынку на Ніжнім замку. Да 1588 года сесіі праходзілі і ў Троках. З 1591 года сесіі адбываліся, папераменна праз год, у Менску на замку («кадэнцыя літоўская») і Наваградку («кадэнцыя руская»). З 1599 года сесіі Трыбуналу ВКЛ адбываліся кожныя два гады і кожная сесія цягнулася больш за пяць месяцаў. З 1775 года «рускія сесіі» праводзіліся таксама ў Гродне ў палацы Сапегаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.