Ястрабец (герб)
шляхецкі герб / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ястрабе́ц (польск.: Jastrzębiec) — герб польскай і вялікалітоўскай шляхты. Адзін з найбольш распаўсюджаных гербаў, яго ўжывалі да 1740 шляхецкіх родаў.
Найранейшая выява — 1319 год, пячатка Адама з Каменя. Першая вядомая пісьмовая ўзгадка — 1335 год. Спачатку быў распаўсюджаны ў Малапольшчы і Мазовіі. На шляхту ВКЛ быў распаўсюджаны згодна з Гарадзельскім прывілеем 1413 года. Пры заключэнні уніі гэты герб прыняў полацкі намеснік Ян Няміра ад кракаўскага біскупа Войцеха Ястрабца (польск.) (бел.. Апрача біскупа Войцеха, род Ястрабцоў прадстаўляў таксама Марцін з Любеніцы, які выступаў у ролі сведкі[1][2]. Найстарэйшыя вядомыя вялікалітоўскія пячаці з выявай «Ястрабца» належаць Андрэю Няміровічу, выявы 1431 і 1434 гадоў.