Маскоўская дзяржава
былая дзяржава / From Wikipedia, the free encyclopedia
Маскоўская дзяржава або Масковія (англ.: Muscovy, ням.: Moskowien) — дзяржава ва Усходняй Еўропе і пазней у Азіі ў 1478—1721 гадах.
Гістарычная дзяржава | |||||
Маскоўская дзяржава | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
|
|||||
1478 — 1721
|
|||||
Сталіца |
|
||||
Мова(ы) | руская | ||||
Афіцыйная мова | царкоўнаславянская мова і руская | ||||
Рэлігія | праваслаўе | ||||
Грашовая адзінка | рубель[d] | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | саслоўна-прадстаўнічая манархія | ||||
Дынастыя |
3 дынастыі (Рурыкавічы, Гадуновы, Раманавы) 1 кіраўнік па-за дынастыямі |
||||
Буйнейшыя гарады | Масква, Яраслаўль, Казань, Ноўгарад | ||||
Валюта | Рубель | ||||
Гасудар / Цар усяе Русі | |||||
• 1478—1505 | Іван III Васілевіч (узяў тытул «усяе Русі») | ||||
• 1547—1584 | Іван IV Васілевіч (узяў тытул цара) | ||||
• 1682—1721 | Пётр I Вялікі (апошні, узяў тытул імператара) | ||||
Пераемнасць | |||||
< Вялікае Княства Маскоўскае | |||||
Расійская імперыя > | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя Расіі | |
---|---|
| |
Усходнія славяне, русы | |
Старажытная Кіеўская дзяржава (IX—XII ст.) | |
Удзельная Русь (XII—XVI ст.) | |
Наўгародская дзяржава (1136—1478) | |
Уладзіміра-Суздальскае княства (1157—1389) | |
Маскоўскае княства (1263—1478) | |
Маскоўская дзяржава (1478—1721) | |
Расійская імперыя (1721—1917) | |
Расійская рэспубліка (1917) | |
Савецкая Расія (1917—1922) | |
СССР (1922—1991) | |
Расійская Федэрацыя (з 1991) | |
Назвы | Кіраўнікі | Храналогія | Экспансія Партал «Расія» |
У Вялікім Княстве Літоўскім, пазней у Рэчы Паспалітай і іншых дзяржавах не прызнавалі за вялікімі князямі маскоўскімі тытул «Русі», пагатоў «усяе Русі», а пазней і царскі тытул[3]. Тытул цара быў самапрыняты, без памазання як належыць цэзару (імператару), чыёй слоўнай формай ёсць «цар» і як пазіцыянавалі сябе вялікія князі маскоўскія. Традыцыйнай назва дзяржавы вялікіх князёў маскоўскіх, пасля яе значнага пашырэння за межы Вялікага Княства Уладзімірскага і Маскоўскага, як у Вялікім Княстве Літоўскім і Кароне Польскай, так і ў іншых краінах была Маскоўская дзяржава або папросту Масковія або Масква. Назвы Рускае царства[4] (руск.: Русское царство) і яе візантыязаваны варыянт Расійскае царства[5][6][7][8], а таксама проста Русь або Русія (рсїѧ), як адны з шэрагу саманазваў, ужываліся ў самой Маскоўскай дзяржаве. Назвы Руская дзяржава і Расійская дзяржава з’явілася і культываваліся ў расійскай гістарыяграфіі XVIII—XIX ст., адтуль перайшлі ў савецкую гістарыяграфію, дзе з’явілася назва Руская цэнтралізаваная дзяржава. З савецкай гістарыяграфіі назва трапіла ў нацыянальныя гістарыяграфіі постсавецкіх краін, у тым ліку ў беларускую (напр. гл.[9][10])
У 1547 годзе вялікі князь маскоўскі Іван IV каранаваўся і прыняў поўны тытул «Вялікі цар, Божаю літасцю цар і вялікі князь усяе Русі, Уладзімірскі, Маскоўскі, Наўгародскі, Пскоўскі, Разанскі, Цвярскі, Югорскі, Пермскі, Вяцкі, Балгарскі і іншых»[11], пазней, з пашырэннем меж дзяржавы, дадаліся «цар Казанскі, цар Астраханскі, цар Сібірскі», «і ўсяе Паўночнай краіны ўладар»[12].
Па тытулатуры царству папярэднічала Вялікае Княства Маскоўскае, а пераемнікам была Расійская імперыя[13][14][15]. У гістарыяграфіі ёсць традыцыя перыядызацыі рускай гісторыі, паводле якой узнікненне незалежнай рускай цэнтралізаванай дзяржавы адносяць да часоў уладарства вялікага князя маскоўскага Івана III. Ідэя кансалідацыі зямель старажытнай Кіеўскай дзяржавы, у тым ліку тых, што былі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, пад уладай маскоўскага ўладара прасочваюцца на працягу ўсёй гісторыі Маскоўскай дзяржавы і перанята Расійскай імперыяй[16][17].
Тэрыторыя Маскоўскай дзяржавы ў канцы XVI ст. складала каля 5,5 млн км² — на поўначы даходзіла да Баранцава і Белага мораў, на паўночным усходзе ўключала Урал, на паўночным захадзе межавала з Нарвегіяй, Швецыяй і Інфлянцкім ордэнам, на захадзе і паўднёвым захадзе — з Вялікім Княствам Літоўскім, на поўдні не мела акрэсленых меж. Насельніцтва каля 9—10 мільёнаў чалавек. Поруч з маскоўцамі ў дзяржаве жылі лапары, ханты, комі, удмурты, татары, марыйцы, чувашы, мардва, карэлы і іншыя. Падчас войнаў з Вялікім Княствам Літоўскім маскоўцы неаднойчы выводзілі ў палон значныя групы абывацеляў гэтай дзяржавы, у асноўным продкаў беларусаў. Палонныя з Вялікага княства Літоўскага зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё рамяства і духоўнай культуры Маскоўскай дзяржавы.