Мардва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мардва́ — фіна-ўгорскі[12] народ[13], які падзяляецца на два субэтнасы — мокша і эрзя[14]. Саманазва макшан макш.: мокшет, эрзян — эрз.: эрзят. Размаўляюць на макшанскай і эрзянскай мовах, якія адносяцца да мардоўскай падгрупы. Этнаграфічныя групы[14]: эрзян — шокша, макшан — каратаі. Пражываюць у Расійскай Федэрацыі, каля траціны[15] — у Мардовіі, а таксама ў сумежных абласцях — Ніжагародскай, Пензенскай, Тамбоўскай, Разанскай, Самарскай, Маскоўскай[16]. Адносяцца да карэннага насельніцтва Цэнтральнай Расіі. Вернікі — галоўным чынам праваслаўныя[12], ёсць таксама прыхільнікі народнай рэлігіі[17] (традыцыйная рэлігія макшан — макшэнь кой), лютэране[18] і малакане.
Мардва | |
---|---|
Саманазва | мокшет, эрзят |
Усяго: больш 750 000 | |
Расія:
Украіна: 392 (адзнака 2011)[11] |
|
Этнічныя мовы | макшанская, эрзянская |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | праваслаўе, народная рэлігія |
Расавы тып | Еўрапеоідная раса |
Геаграфічна-моўная група | Фіна-ўгорскія народы |
Блізкія этнасы |
Уральская сям'я |
Субэтнасы | эрзя, мокша |