Латвія
краіна на паўночным усходзе Еўропы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ла́твія (лат.: Latvija, ліў.: Leţmō) — дзяржава ў Паўночнай Еўропе. Другая паводле плошчы і колькасці насельніцтва з трох балтыйскіх краін — меншая за Літву, большая за Эстонію. На поўдні Латвія мяжуе з Беларуссю і Літвой, на ўсходзе — з Расіяй, на поўначы — з Эстоніяй. З захаду краіна абмываецца Балтыйскім морам.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
| |||||
Дэвіз: «Dievs, Svētī Latviju» «Божа, дабраславі Латвію» | |||||
Гімн: «Dievs, Svētī Latviju» | |||||
Дата незалежнасці | 18 лістапада 1918 (ад Расійскай імперыі) | ||||
Афіцыйная мова | Латышская | ||||
Сталіца | Рыга | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Рыга, Даўгаўпілс, Ліепая, Елгава, Юрмала | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм’ер-міністр | Эдгарс Рынкевічс Артурс Крыш’яніс Карыньш | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 64 589 км² 1,5 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2023) • Перапіс (2011) • Шчыльнасць | 1 891 000 чал. (147-я) 2.070.371 чал. 30,1 чал./км² (167-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2018) • На душу насельніцтва |
$53.467 млрд[1] $29.489 (49-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2012) • На душу насельніцтва |
$28.324 млрд $13.984 | ||||
ІРЧП (2015) | ▲0,830 (вельмі высокі) (44-ы) | ||||
Этнахаронім | Латышы | ||||
Валюта | Еўра | ||||
Інтэрнэт-дамены | .lv, .eu | ||||
Код ISO (Alpha-2) | LV | ||||
Код ISO (Alpha-3) | LVA | ||||
Код МАК | LAT | ||||
Тэлефонны код | +371 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
Латвія складзена з чатырох гістарычных краёў — Курляндыі (лат.: Kurzeme) на паўднёвым захадзе, Відзэмэ (лат.: Vidzeme) на паўночным захадзе, Семігаліі (лат.: Zemgale) на паўночным усходзе і Латгаліі (лат.: Latgale) на паўднёвым усходзе. Законам 2021 года створаны пяты рэгіён — Сэлія.
Да стварэння ў 1918 годзе незалежнай латышскай дзяржавы, тэрыторыя сучаснай Латвіі ўваходзіла ў склад дзяржаўных утварэнняў нямецкіх Ордэнаў, Рэчы Паспалітай, Швецыі, Расійскай імперыі пры панавальнай ролі нямецкай арыстакратыі. У 1940—1990 гадах Латвійская ССР уваходзіла ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Латвія — адна з краін з невялікай колькасцю насельніцтва, што працягвае скарачацца. Тэмпы скарачэння колькасці насельніцтва — адны з найвышэйшых у свеце. Дзяржаўная мова — латышская, адна з дзвюх жывых балтыйскіх моў. Сталіца Латвіі — Рыга, найбуйнейшы балтыйскі горад. Іншыя вялікія гарады — Даўгаўпілс і Вэнтспілс.
Латвія — член НАТА і Еўрапейскага Саюза, таксама ўваходзіць у Еўразону і Шэнгенскую зону. Пра эканамічныя поспехі Латвіі сведчыць яе членства ў Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, а Сусветны банк адносіць яе да краін з высокім даходам.