Фіна-ўгорскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фі́на-ўгорскія мовы — група роднасных моў у складзе ўральскай моўнай сям'і, якія традыцыйна з'яўляюцца нацыянальнымі мовамі фіна-ўгорскіх народаў.
Фіна-ўгорская | |
---|---|
Таксон | галіна |
Арэал | Венгрыя, Нарвегія, Расія, Фінляндыя, Швецыя, Эстонія і інш. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Уральская сям'я | |
Склад | |
угорская падгаліна, фіна-пермская падгаліна | |
Коды моўнай групы | |
ДАСТ 7.75–97 | фиу 742 |
ISO 639-2 | fiu |
ISO 639-5 | fiu |
Фіна-ўгорскія разам з самадыйскімі мовамі (састарэлая назва — самае́дскія, пераклад з састарэлага рускамоўнага тэрміну «самоѣдскіе языки») складаюць уральскую моўную сям'ю, якая ў сваю чаргу ўваходзіць у гіпатэтычную надсям'ю настратычных моў, праз якую фіна-ўгорскія мовы меркавана могуць быць звязанымі з індаеўрапейскімі мовамі. Тэрмін «фіна-ўгорскія мовы» часам можа ўжывацца як сінонім тэрміну «ўральскія мовы»[2].
Звычайна фіна-ўгорскія мовы пераважна ўключаюць ва ўральскую моўную сям'ю[3][4][5]. Уральскую моўную сям'ю, у якую ў сваю чаргу ўваходзяць фіна-ўгорскія мовы, часам далучаюць да ўральска-юкагірскай моўнай сям'і, а праз яе — у настратычную макрасям'ю, праз якую фіна-ўгорскія мовы злучаюцца з алтайскімі, дравідыйскімі, індаеўрапейскімі, картвельскімі, эскімоска-алеуцкімі і афразійскімі мовамі. Між тым, дадзеная гіпотэза ў нашыя часы з'яўляецца выключна меркаванай.
Таксама існуюць гіпотэзы, паводле якіх фіна-ўгорскія мовы (пры пасярэдніцтве ўральскіх моў) уваходзяць у склад еўраазіяцкіх, урала-сібірскіх, эскімоска-ўральскіх, інда-ўральскіх ці ўральска-алтайскіх моў.
Існуе гіпотэза падгрупы фіна-волжскіх моў у складзе фіна-ўгорскіх моў, мэтай якой з'яўляецца абагульненне ў межах адной падгрупы марыйскіх, мардоўскіх, а часам фінскіх (прыбалтыйска-фінскіх) і саамскіх моў фіна-ўгорскай моўнай сям'і. Аднак часцей за ўсё існаванне гэтай падгрупы ў складзе фіна-ўгорскіх моў аспрэчваецца[6], а таму часцей за ўсё ідзе гаворка пра непасрэднае размяшчэнне мардоўскіх, марыйскіх, прыбалтыйска-фінскіх і саамскіх моў у складзе фіна-ўгорскай моўнай сям'і.
Унутры ўральскіх моў класіфікацыя фіна-ўгорскіх моў выступае наступным чынам. Моўныя падгрупы, якія з'яўляюцца гіпатэтычнымі ці спрэчнымі, вылучаныя курсівам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.