From Wikipedia, the free encyclopedia
Вы́руская мова, альбо вы́рускі дыялект (вырус. võro kiil, эст.: võru keel) — адна з гаворак паўднёваэстонскай мовы альбо дыялект у складзе паўднёвай гаворкі эстонскай мовы. З’яўляецца найбольш распаўсюджанай гаворкай паўднёваэстонскай моўнай супольнасці і яе літаратурным стандартам. Распаўсюджаная на ўсходнім поўдні Эстоніі, павет Вырумаа.
Выруская мова | |
---|---|
Саманазва | võro kiil |
Краіны | Эстонія |
Рэгіёны | Паўднёвая Эстонія |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Вырускі інстытут (напаўафіцыйна) |
Агульная колькасць носьбітаў | 70 000 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацінка |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | fiu |
ISO 639-3 | vro |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 422 |
Ethnologue | vro |
ELCat | 2998 |
IETF | vro |
Glottolog | voro1243 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Вырускія гаворкі з’яўляюцца часткай паўднёваэстонскай мовы (дыялекту). Выруская мова — найбольш далёкая ад паўночнаэстонскага літаратурнага стандарту. Блізкія паўднёваэстонскія гаворкі тарту і мулгі з’яўляюцца бліжэйшымі да дыялектаў паўночнай Эстоніі.
На гаворках, блізкіх да вырускай мовы, да другое паловы 20 ст. размаўлялі ў ваколіцах Лудзы, Лэйві (Латвія) і Краснагародскага (Расія).
У канцы 19 стагоддзя паўднёваэстонскія гаворкі выйшлі з ужытку праз пранікненне ў Эстонію праваліберальных ідэй, згодна з якімі ў краіне мае быць адзіная дзяржаўная нацыянальная мова. З 1980-х гадоў ідзе актыўнае адраджэнне мовы, існуе Вырускі інстытут[1].
Выруская мова мае свой уласны літаратурны стандарт і алфавіт[2], які аналагічны алфавітам іншых шматлікіх прыбалтыйска-фінскіх моў.
Выгляд вырускага алфавіта.
А а | B b | C c | D d | E e | F f | G g | H h |
I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o | P p |
Q q | R r | S s | Š š | T t | U u | V v | W w |
Õ õ | Ä ä | Ö ö | Ü ü | X x | Y y | Z z | Ž ž |
’ |
Літарай Qq паказваецца асаблівы гартанны гук, які не з’яўляецца ні галоснай, ні зычнай. Апостраф з’яўляецца паказчыкам памякчэння папярэдняга зычнага гуку.
Адраджэнне паўднёваэстонскіх гаворак і ў прыватнасці вырускай літаратурнай мовы пачалося ў 1980-х гадах.
Цяпер вырускую мову ўжываюць у сваёй дзейнасці шэраг паўднёваэстонскіх паэтаў, аўтараў і драматургаў. Раз на два тыдні выдаецца газета Uma Leht. Маюцца 26 школ, у якіх даступна вывучэнне мовы. Нягледзячы на даволі істотную грамадскую падтрымку, выруская мова цяпер з’яўляецца мовай, якая знаходзіцца пад патэнцыяльнай пагрозай вымірання. Літаратурны паўночнаэстонскі стандарт мае большую папулярнасць сярод жыхароў паўднёвай Эстоніі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.