Еўрапеоідная раса
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапеоідная раса — адна з чатырох вялікіх чалавечых рас. Да эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў прадстаўнікі еўрапеоіднай расы насялялі Еўропу, Паўночную Афрыку, Пярэднюю і Цэнтральную Азію, паўночны Індастан. У наш час жывуць ва ўсіх частках свету. Складаюць каля 40 % усёй чалавечай папуляцыі.
Колер скуры і валасоў вар’іруецца ў паўночных і паўднёвых груп — ад вельмі светлых да цёмных. Валасы прамыя або кудлатыя. Для твару характэрна артаганальнасць — нахіл складае 100—90°. Выступ ніжняй часткі твару мінімальны. Надброўныя дугі вялікія. Арбіты вока нізкія, разрэз шырокі, хоць вочная шчыліна можа быць маленькай. Нос вузкі, пераноссе высокае. Вусны вузкія або сярэдняй шырыні. Для еўрапеоідаў характэрны моцны рост вусоў і барады, шырокія ступня і кісць.
Нямецкі даследчык Крыстоф Майнерс у канцы XVIII ст. прапанаваў тэорыю, паводле якой ўсе чалавечыя расы мелі асобнае паходжанне. Еўрапеоідная раса, на яго думку, паходзіла з Каўказскага рэгіёна. Нягледзячы на тое, што канцэпцыя К. Майнерса не знашла ў далейшым навуковага пацверджання, еўрапеоідную расу да нашых дзён называюць таксама каўказская раса.
Сучасныя вучоныя лічаць, што еўрапеоідная раса сфарміравалася ў ледавіковы перыяд у месцах, дзе існаваў істотны недахоп сонечнай радыяцыі, што паўплывала на светлую пігментацыю скуры і валасоў. Вузкі нос дапамагаў узімку саграваць марознае паветра. Першымі вядомымі еўрапеоідамі з’яўляюцца еўрапейскія краманьёнцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.