![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f1/White_Sea_map_ru.png/640px-White_Sea_map_ru.png&w=640&q=50)
Белае мора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белае мора — унутрымацерыковае мора Паўночнага Ледавітага акіяна, на паўночным захадзе Еўрапейскай часткі Расіі. Глыбока ўдаецца ў сушу паміж паўастравамі Кольскі і Канін. На поўначы злучаецца з Баранцавым морам пралівамі Горла і Варонка.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f1/White_Sea_map_ru.png/640px-White_Sea_map_ru.png)
Плошча паверхні 90 тыс. км² (з шматлікімі дробнымі астравамі, сярод якіх найбольш вядомыя Салавецкія астравы, — 90,8 тыс. м²). Найбольшая глыбіня 350 метраў у заходняй частцы, усходняя больш мелкаводная (30-120 м), сярэдняя глыбіня — 60 метраў. Размешчана ў зоне шэльфа. Рэльеф дна няроўны, шмат упадзін і жалабоў, якія чаргуюцца з банкамі. Залівы (губы): Кандалкшскі, Анежскі, Дзвінская губа, Мязенская губа і інш.