From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзвінская губа, Дзвінскі заліў[1] — адзін з чатырох найбуйнейшых заліваў Белага мора, разам з Мезенскай губой, Анежскай губой і Кандалакшскім залівам. Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы Белага мора, на тэрыторыі Архангельскай вобласці Расіі.
Двінская губа | |
---|---|
руск. Двинская губа | |
65°01′ пн. ш. 39°25′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Белае мора |
Краіна | |
Тып | губа |
Даўжыня берагавой лініі | 93 км |
Найбольшая глыбіня | 120 м |
Упадаюць | Паўночная Дзвіна |
Даўжыня 93 км, шырыня каля ўваходу 130 км. З вялікіх рэк у заліў ўпадае Паўночная Дзвіна, а таксама сярэднія і малыя рэкі: Солза, Сярта, Ярэньга, Чукча, Сюзьма, Вялікая Рэжма, Ненокса, Мудзьюга і іншыя. Глыбіня 15—22 м, максімальная ў паўночна-заходняй частцы — 120 м. Прылівы вышынёй да 1,4 м, паўсутачныя. У летні час вада ў заліве выграваецца да +12 °С, гэта найбольш цёплая частка Белага мора, у зімовы час заліў замярзае.
На ўзбярэжжы Дзвінскай губы гарады Архангельск і Северадзвінск.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.