Мандат Лігі Нацый — былыя тэрыторыі Цэнтральных дзяржаў, на якія пасля Першай сусветнай вайны Ліга Нацый перадала пад кіраванне іншых дзяржаў паводле Артыкула 22 Версальскага дагавора. Пасля набыцця моцу Статуту ААН 24 кастрычніка 1945, мандаты былі ператвораны ў падапечныя тэрыторыі ААН (на падставе пагадненняў Ялцінскай канферэнцыі).

Гісторыя

Усе тэрыторыі, на якія быў выдадзены мандат Лігі Нацый, папярэдне кіраваліся дзяржавамі, якія былі пераможаны ў Першай сусветнай вайне (галоўным чынам Германская імперыя і Асманская імперыя). У адрозненне ад пратэктарата, мандат абавязваў мандатарыяў (дзяржавы, якім быў выдадзены мандат) да выканання абавязацельстваў Лігі Нацый да жыхароў тэрыторый, а таксама забараняліся рабагандаль, гандаль зброяй і алкаголем. На падмандатнай тэрыторыі забаранялася будаўніцтва ваенных баз і ўмацаванняў, стварэнне арміі з карэннага насельніцтва.

Працэс усталявання мандатаў складаўся з дзвюх стадый:

  • Фармальная ліквідацыя суверэнітэту папярэдне кіруючых дзяржаў
  • Перадача паўнамоцтваў мандатарыю з ліку краін-пераможцаў

Тэрыторыі, якія падпалі пад мандат, былі вызначаны паводле наступных пагадненняў і дагавораў:

Падмандатныя тэрыторыі па ўзроўні развіцця дзяржаўнасці былі падзелены на тры групы: «A», «B» і «C».

Клас A

Тэрыторыі, якія раней кіраваліся Асманскай імперыяй і дасягнулі развіцця, якое дазваляе стаць ім незалежнымі дзяржавамі, пры паданні мандатарыем адміністрацыйнай дапамогі:

  • Месапатамія (Вялікабрытанія) не стала мандатнай тэрыторыяй у сваёй арыгінальнай форме з-за арабскага паўстання ў 1920. У выніку перамоваў паміж іракцамі і брытанцамі на тэрыторыі мандата 10 жніўня 1920 было створана аўтаномнае Каралеўства Ірак, якое 3 кастрычніка 1932 стала незалежнай дзяржавай і далучылася да Лігі Нацый.
  • Сірыя і Ліван (Францыя), 29 верасня 1923 — 1 студзеня 1944. Францыя стварыла на мандатнай тэрыторыі шэраг аўтаномных дзяржаў, якія пазней былі аб'яднаны ў Сірыйскую Рэспубліку (незалежнасць у 1945), Вялікі Ліван (незалежнасць у 1943) і Хатай (у 1939 увайшоў ў склад Турцыі).

Клас B

Былыя нямецкія калоніі ў Заходняй і Цэнтральнай Афрыцы, якія падлягалі непасрэднаму кіраванню мандатарыем (мандаты выдадзены 22 ліпеня 1922 года):

  • Руанда-Урундзі (Бельгія), раней два асобных нямецкіх пратэктарата, на якія выдадзены адзіны мандат, з 1 сакавіка 1926 па 30 чэрвеня 1960 у адміністрацыйным саюзе з калоніяй Бельгійскае Конга (з 13 снежня 1946 Падапечная тэрыторыя ААН да абвяшчэння незалежнасці 1 ліпеня 1962).
  • Танганьіка (Вялікабрытанія), з 11 снежня 1946 падапечная тэрыторыя ААН; з 1 мая 1961 пад самакіраваннем; з 9 снежня 1962 — Рэспубліка; у 1964 аб'яднана з Занзібарам (новая назва аб'яднання — Танзанія).

і дзве ранейшыя нямецкія тэрыторыі акупаваныя і падзеленыя Вялікабрытаніяй і Францыяй падчас Першай сусветнай вайны:

  • Камерун. Ліга Нацый выдала мандат Вялікабрытаніі на Заходні Камерун і Францыі на Усходні Камерун, 13 снежня 1946 ператвораны ў падапечныя тэрыторыі ААН. Заходні Камерун — падапека Вялікабрытаніі, падзелены на Паўночны Камерун (з 1961 у складзе Нігерыі) і Паўднёвы Камерун (з 1961 у складзе Камеруна), Усходні Камерун — падапека Францыі (з 1960 — Камерун).
  • Тога. Вялікабрытанія атрымала мандат на кіраванне заходняй часткай Тога — Брытанскае Тога, Францыя — усходняй — Французскае Тога. З 13 снежня 1946 года падапечныя тэрыторыі ААН, пад тым жа кіраваннем. Брытанскае Тога 13 снежня 1956 стала часткай калоніі Залаты Бераг (з 1957 — Гана), Французскае Тога з 27 красавіка 1960 незалежная Тагалезская Рэспубліка (Тога).

Клас C

Былыя нямецкія калоніі ў Паўднёва-Заходняй Афрыцы і Акіяніі, перададзены пад непасрэднае кіраванне мандатарыям, як іх складовая частка.

  • Германская Новая Гвінея (Аўстралія) з 17 снежня 1920; з 8 снежня 1946 падапечная тэрыторыя ААН пад тым жа кіраваннем; з 16 верасня 1975 у складзе незалежнай дзяржавы Папуа – Новая Гвінея.
  • Науру (перш частка Германскай Новай Гвінеі). 17 снежня 1920 выдадзены мандат Аўстраліі (фармальна разам з Вялікабрытаніяй і Новай Зеландыяй); з 1 лістапада 1947 падапечная тэрыторыя ААН (пад тым жа кіраваннем); з 31 студзеня 1968 незалежная рэспубліка.
  • Германскае Самоа (Новая Зеландыя) з 17 снежня 1920, пераназвана ў Заходняе Самоа; з 25 студзеня 1947 падапечная тэрыторыя ААН; з 1 студзеня 1962 незалежная дзяржава.
  • Паўднёва-Ціхаакіянская тэрыторыя (Японія); з 18 ліпеня 1947 Падапечная тэрыторыя Ціхаакіянскія астравы (ЗША)
  • Германская Паўднёва-Заходняя Афрыка з 1 кастрычніка 1922 таксама горад Уолфіш-Бей, які ўваходзіў з 1878 у склад Капскай калоніі, у 1946 ААН адмовілася прызнаць ПЗА падапечнай тэрыторыяй ПАС (з 1961 ПАР). У 1968 годзе ААН зацвердзіла назву Намібія, з 21 сакавіка 1990 незалежная дзяржава (без Уолфіш-Бея), 28 лютага 1994 Уолфіш-Бей і Пінгвінавы астравы перададзены Намібіі.

Асаблівы статус

  • Палесціна (Вялікабрытанія) 25 красавіка 1920 — 25 мая 1946, дэ-факта з 29 верасня 1923 па 14 мая 1948 (утварэнне Ізраіля), уключаючы Трансіарданію (Хашыміцкі эмірат, позняе каралеўства Іарданія).

Гл. таксама

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.