From Wikipedia, the free encyclopedia
Падапечная тэрыторыя Ціхаакіянскія астравы — у мінулым падапечная тэрыторыя ААН у Мікранезіі, якая знаходзілася пад кіраваннем ЗША з 18 ліпеня 1947 года і ўключала Паўднёваціхаакіянскую мандатную тэрыторыю Лігі Нацый, што знаходзілася пад кіраваннем Японіі да 1944 года. Адміністрацыйным цэнтрам спачатку быў горад Ганалулу, затым Гуам і ўрэшце — Сайпан. У адміністрацыйным плане тэрыторыя падзялялася на 6 акруг: Маршалавы астравы, Панапэ, Трук, Марыянскія астравы, Яп і Палау. Пасля да гэтага спісу далучыўся Касраэ. Адзіная з тэрыторый у сістэме апекі ААН, у дачыненні да якой дзяржава-апякун агаварыла стратэгічны характар апекі (што абмяжоўвала ўмяшанне ААН у дзеянні ЗША ў адносінах да падапечнай тэрыторыі).
Падапечная тэрыторыя ЗША | |||||
Падапечная тэрыторыя Ціхаакіянскія астравы | |||||
---|---|---|---|---|---|
Trust Territory of the Pacific Islands | |||||
|
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Сайпан | ||||
Мова(ы) | Англійская мова | ||||
Грашовая адзінка | Долар ЗША | ||||
Плошча | 1 779 км² | ||||
Насельніцтва | 132 929 | ||||
Форма кіравання | Падапечная тэрыторыя ААН | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
21 кастрычніка 1986 года з-пад кіравання ЗША выйшлі Маршалавы Астравы, а 3 лістапада 1986 года Чуўк (раней Трук), Яп, Касраэ, Панпеі (раней Панапэ) і Марыянскія астравы. Фармальна перыяд апекі Чуўк, Яп, Касраэ, Панпеі, Марыянскіх астравоў і Маршалавых астравоў скончыўся 22 снежня 1990 года пасля рашэння ААН. 25 мая 1994 года была спынена апека над Палау, пасля дасягнення дамоўленасцей паміж ЗША і Палау, паводле якіх Палау станавілася незалежнай дзяржавай 1 кастрычніка 1994 года.
Падапечная тэрыторыя Ціхаакіянскія астравы была падзелена на 4 тэрыторыі:
Першыя тры краіны знаходзяцца ў свабоднай асацыяцыі са ЗША, што азначае поўную самакіравальнасць, акрамя пытанняў абароны, якімі займаецца ЗША. Садружнасць Паўночных Марыянскіх Астравоў знаходзіцца ў садружнасці са ЗША, а яго жыхары з'яўляюцца грамадзянамі ЗША.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.