Маршалавы Астравы
краіна ў Акіяніі From Wikipedia, the free encyclopedia
краіна ў Акіяніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Маршалавы Астравы — ціхаакіянская дзяржава ў Мікранезіі. Мяжуе на захадзе і паўднёвым-захадзе з тэрытарыяльнымі водамі Фэдэратыўных Штатаў Мікранезіі, на поўдні з тэрытарыяльнымі водамі Кірыбаці, у астатніх частках — з нейтральнымі водамі Ціхага акіяна. Працягласць прыбярэжнай паласы — 370,4 км. Рэспубліка Маршалавы Астравы размешчана на 29 атолах і 5 астравах архіпелага Маршалавы астравы, які складаецца з ланцугоў Ралік і Ратак. Агульная плошча сушы — 181,3 км ²; тэрыторыі, занятай лагунамі, — 11.673 км ². Насельніцтва Маршалавых астравоў — 63174 чал. (2008, ацэнка) пераважна маршальцы. Сталіца — Маджура.
| |||||
Дэвіз: «Jepilpilin ke ejukaan (Дасягненне праз агульнае намаганне, маршальскі)» | |||||
Гімн: «Forever Marshall Islands» | |||||
Дата незалежнасці | 21 кастрычніка 1986 (свабодная асацыяцыя з ЗША) | ||||
Афіцыйныя мовы | маршальская, англійская | ||||
Сталіца | Маджура | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Маджура | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Прэзідэнт | Крыстафер Лоік | ||||
Плошча • Усяго | 213-я ў свеце 181 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2003) • Шчыльнасць | 56 429 чал. (205-я) 326 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2001) • На душу насельніцтва |
$115 млн. (220-ы) $1600 | ||||
Валюта | Долар ЗША (USD, код 153) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .mh | ||||
Код ISO (Alpha-2) | MH | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MHL | ||||
Код МАК | MHL | ||||
Тэлефонны код | +692 | ||||
Часавыя паясы | +12 |
Першыя еўрапейцы з’явіліся на астравах у 1529 г. (іспанская экспедыцыя А.Сааведры), у 1788 г. даследаваны англічанінамі Дж.Маршалам (адсюль назва). У 1855 г. афіцыйна перададзены Іспаніі, якая пасля іспана-амерыканскай вайны 1898 г. прадала іх Германіі. У 1914 г. астравы акупіравала Японія, якая ў 1920 г. атрымала ад Лігі Нацый мандат на кіраванне імі. У 2-ю сусветную вайну акупіраваны ў 1945 г. ЗША. З 1947 г. паводле рашэння Савета Бяспекі ААН падапечныя тэрыторыі ЗША (у складзе падапечнай тэрыторыі Ціхаакіянскія астравы). Першы прэзідэнт — Амата Кабуа. З 1979 г. Рэспубліка Маршалавы астравы. З 1983 г. «свабодная асацыіраваная» з ЗША тэрыторыя. У 1986 г. спынена апекаванне ЗША, астравы атрымалі ўнутранае самакіраванне. З 1991 г. член ААН.
Маршалавы Астравы — архіпелаг, які складаецца з двух ланцугоў каралавых атолаў, усходняга Ратак і заходняга Ралік. Агульная плошча краіны параўнальна з тэрыторыяй Турцыі, аднак большасць займаюць тэрытарыяльныя воды, толькі 181 км² складае суша. Атолы даволі нізкія, найвышэйшыя пункты дасягаюць усяго некалькі метраў над узроўнем акіяна. Падчас штармоў высокія хвалі затапліваюць невялікія астравы. У 2008 г. значная паводка адбылася ў сталіцы і самым буйным горадзе Маджура[1]. Вапняковыя кіпрыя глебы хутка ўсмоктваюць ападкі, таму ў засушлівае надвор'е адчуваецца недахоп пітной вады. Летам 2013 г. праблемы са здабычай пітной вады адчувалі 6 300 чал., пераважна на поўначы Маршалавых Астравоў[2].
Клімат Маршалавых Астравоў пераходны ад экватарыяльнага да субэкватарыяльнага, характарызуецца залежнасцю ад сезонных пасатаў. Сезон дажджоў цягнецца з мая да лістапада. У гэты перыяд у раёне Маршалавых Астравоў утвараюцца тайфуны, што рухаюцца ў кірунку да краін Азіі. Сярэдняя гадавая тэмпература вагаецца ў межах +25 °C—+30 °C. Найбольш спякотныя месяцы — ліпень, жнівень і чэрвень. Сярэнегадавая колькасць ападкаў — каля 3353 мм.
Група Ралік (Заходняя):
Група Ратак (Усходняя):
Маршалавы Астравы — рэспубліка, якая знаходзіцца ў свабоднай асацыяцыі з ЗША. Асновай дзяржаўнасці Маршалавых Астравоў з'яўляецца Канстытуцыя[3], зацверджаная ў 1979 г. Яе галоўныя прынцыпы — свабода слова і сродкаў масавай інфармацыі, незалежнасць судаводства. ЗША прызнаюць Маршалавы Астравы як суверэнную дзяржаву, аднак нясуць адказнасць за яе абарону, прадстаўляюць у міжнародных арганізацыях. У сваю чаргу, Маршалавы Астравы не могуць праводзіць палітыку, якая супярэчыць агульнай абароназдольнасці ці агульным міжнародным інтарэсам[4]. У цяперашні час дзейнічае дагавор паміж Маршалавымі Астравамі і ЗША аб свабоднай асацыяцыі, падпісаны ў 2003 г. Таксама існуе дадатковае пагадненне аб выкарыстанні ЗША ваеннай базы на атоле Кваджалейн.
Главой выканаўчай улады з'яўляецца прэзідэнт, які ўзначальвае ўрад з Рады Міністраў. Прэзідэнт выбіраецца парламентам на чатырохгадовы тэрмін.
Галоўны заканадаўчы орган — двухпалатны Нацыянальны Парламент. Вышэйшая палата прадстаўлена Радай традыцыйных правадыроў іраідж (іраіджлаплап), у склад якой уваходзіць 12 чалавек. Статус іраідж перадаецца па спадчыне. Рада мае выключна дарадчыя функцыі, назірае за захаваннем звычаяў і традыцый, рэгулюе пытанні землекарыстання. Ніжэйшая палата Ніціджэла складаецца з 33 сенатараў. Яны выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін выбаршчыкамі 24 акруг-атолаў[5].
Судовая ўлада на Маршалавых Астравах незалежна ад выканаўчай і заканадаўчай. Яе вышэйшы орган — Вышэйшы Суд, прадстаўлены на месцах акруговымі і абшчыннымі судамі[6].
4 атолы (Маджура, Вацье, Джалуіт, Эбее) маюць унутранае самакіраванне, ўрады і паліцыю.
Хаця Канстытуцыя Маршалавых Астравоў, не забараняе стварэнне палітычных партый, стала дзейсных партый няма. У 1984 гозе створана Аб'яднаная дэмакратычная партыя.
Уласных узброеных сіл няма. Грамадзяне Маршалавых Астравоў маюць права служыць ва ўзброеных сілах ЗША.
Эканоміка Маршалавых Астравоў залежыць ад фінансавай дапамогі і кампенсацыйных выплат з боку ЗША за выпрабаванні ядзернай зброі і выкарыстанне ваеннай базы на атоле Кваджалейн, продажу ліцэнзій на рыбалоўства ў тэрытарыяльных водах Маршалавых астравоў.
Сельская гаспадарка накіравана на ўнутранае забеспячэнне. Большую частку сельскагаспадарчых прадуктаў Маршалавы Астравы імпартуюць звонку. Прамысловасць прадстаўлена дробнымі майстэрнямі, рамеснай вытворчасцю і будаўнічымі прадпрыемствамі. Дамінуе сфера абслугоўвання. Дзяржава імкнецца развіваць уласны рыбалоўны флот, рыбагадоўлю і турызм.
Афіцыйная валюта — долар ЗША.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.