Аілінгінае
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аілінгінае (англ.: Ailinginae, маршал.: Aelōn̄in A) — атол на поўначы Маршалавых Астравоў. Плошча сушы — 2,8 км². У наш час незаселены.
Аілінгінае | |
---|---|
марш. Aelōn̄in A, англ. Ailinginae | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 2,8 км² |
Найвышэйшы пункт | 3 м |
Размяшчэнне | |
11°10′ пн. ш. 166°20′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Маршалавы Астравы |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Атол Аілінгінае знаходзіцца ў 13,5 км на паўднёвы захад ад атола Рангелап. Складаецца з шырокай лагуны (105,96 км²) і 25 невялікіх астравоў, што месцяцца на каралавым рыфе. Значная частка сушы пакрыта лесам і хмызнякамі.
Атол быў адкрыты ў 1767 г. брытанскім даследчыкам С. Уолісам. У той час ён быў населены маршальцамі. Мясцовыя насельнікі мелі адзінага вярхоўнага правадыра разам з рангелапцамі.
У 1885—1914 гг. знаходзіўся пад пратэктаратам Германіі. У 1914 — 1944 гг. — пад кантролем Японіі. У 1947—1986 гг. — пад апекай ЗША. У 1986 г. увайшоў у склад Рэспублікі Маршалавых Астравоў.
У 1954 г. падчас выпрабавання ядзернай зброі на атоле Бікіні на Аілінгінае адбылося распаўсюджванне радыёактыўных ападкаў у выглядзе белага попелу. Ваенныя эвакуявалі тубыльцаў на атол Кваджалейн. У пачатку 1980-ых гг. ім была выплачана грашовая кампенсацыя. У наш час большасць выхадцаў з Аілінгінае жыве на Кваджалейне і Маджура.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.