Падапечная тэрыторыя ААН — правапераемнік мандатнай тэрыторыі Лігі Нацый пасля яе скасавання ў 1946 годзе. Усе падапечныя тэрыторыі кіраваліся праз Савет па апецы ААН краінамі-апекунамі. Таксама захаваліся патрабаванні, якія забараняюць гандаль зброяй, стварэнне ваенных баз, стварэнне арміі з карэннага насельніцтва.
Адзінай мандатнай тэрыторыяй, якая захавала свой статус пасля рэарганізацыі Лігі Нацый, была Паўднёва-Заходняя Афрыка, якая атрымала незалежнасць ад ПАР 21 сакавіка 1990 (цяпер Намібія). Галоўнае пярэчанне складалася ў тым, што кіраўнічыя прынцыпы падапечнай тэрыторыі патрабавалі, каб апекуны ўвялі мажарытарную сістэму кіравання і падрыхтавалі краіны да незалежнасці.
Падапечныя тэрыторыі
Афрыка
Былыя германскія калоніі
- Заходні Камерун і Усходні Камерун. З 13 снежня 1946 падапечная тэрыторыя ААН. Заходні Камерун — падапека Вялікабрытаніі, падзелены на Паўночны Камерун (з мая 1961 у складзе Нігерыі) і Паўднёвы Камерун (з кастрычніка 1961 у складзе Камеруна), Усходні Камерун — падапека Францыі (з 1960 — Камерун).
- Руанда-Урундзі. З 13 снежня 1946 падапечная тэрыторыя ААН — апякун Бельгія. З 1 сакавіка 1926 па 30 чэрвеня 1960 у адміністрацыйным саюзе з калоніяй Бельгійскае Конга. З 1 ліпеня 1962 две незалежныя дзяржавы Руанда і Бурундзі.
- Танганьіка. З 11 снежня 1946 падапечная тэрыторыя ААН — апякун Вялікабрытанія; з 1 мая 1961 пад самакіраваннем; з 9 снежня 1962 — Рэспубліка; у 1964 аб'яднана з Занзібарам (новая назва аб'яднання — Танзанія).
- Тагаленд (Брытанскае Тога і Французскае Тога). З 13 снежня 1946 года падапечныя тэрыторыі ААН. Брытанскае Тога 13 снежня 1956 стала часткай калоніі Залаты Бераг (з 1957 — Гана), Французскае Тога з 27 красавіка 1960 незалежная Тагалезская Рэспубліка (Тога).
Былыя італьянскія калоніі
- Лівія. У 1943 Кірэнаіка і Трыпалітанія — захоплены Вялікабрытаніяй, Фецан — Францыяй. У лістападзе 1949 Генеральная Асамблея ААН прыняла рашэнне аб паданні Лівіі незалежнасці да 1 студзеня 1952. 24 снежня 1951 абвешчана незалежнае Злучанае Каралеўства Лівіі.
- Італьянскае Самалі. З 18 ліпеня 1947 падапечная тэрыторыя ААН — апека Італія. 26 чэрвеня 1960 Брытанскі Самаліленд стаў незалежнай дзяржавай Самаліленд. 1 ліпеня 1960 Самаліленд і Падапечная тэрыторыя Самалі ўтварылі незалежную Самалійскую Рэспубліку.
- Эрытрэя. З 19 лютага 1951 пратэктарат ААН пад кіраваннем Вялікабрытаніі. У 1952 паводле рашэння Генеральнай Асамблеі ААН стала аўтаномнай адзінкай, якая знаходзілася ў федэрацыі з Эфіопіяй. 14 лістапада 1962 федэрацыя ліквідавана, Эрытрэя стала правінцыяй. З 24 мая 1993 незалежная дзяржава.
Акіянія
- Заходняе Самоа. З 25 студзеня 1947 падапечная тэрыторыя ААН — апякун Новая Зеландыя. З 1 студзеня 1962 незалежная дзяржава, цяпер Самоа.
- Науру. З 1 лістапада 1947 падапечная тэрыторыя ААН — апека Аўстралія (фармальна разам з Вялікабрытаніяй і Новай Зеландыяй). З 31 студзеня 1968 незалежная рэспубліка.
- Падапечная тэрыторыя Ціхаакіянскія астравы. З 18 ліпеня 1947 па 25 мая 1994 года падапечная тэрыторыя ААН — апека ЗША.
- Тэрыторыя Новая Гвінея. З 8 снежня 1946 падапечная тэрыторыя ААН — апякун Аўстралія. Яшчэ ў 1942 годзе Аўстралія тэрытарыяльна аб'яднала Тэрыторыю Папуа і Тэрыторыю Новай Гвінеі, пад назвай — Тэрыторыя Папуа і Новай Гвінеі, а ў 1949 аб'яднала адміністрацыйна, хоць юрыдычнае адрозненне падтрымлівалася. З 1971 — Тэрыторыя Папуа — Новая Гвінея, з 1975 незалежная дзяржава Папуа — Новая Гвінея.
Гл. таксама
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.