Макс Карл Эрнст Лю́двіг Планк (ням.: Max Karl Ernst Ludwig Planck, 23 красавіка 1858, Кіль — 4 кастрычніка 1947, Гётынген) — выдатны нямецкі фізік, заснавальнік квантавай тэорыі, які перадвызначыў асноўны кірунак развіцця фізікі з пачатку XX стагоддзя.
Хуткія факты Макс Планк, Дата нараджэння ...
Макс Планк |
---|
ням.: Max Planck |
|
Дата нараджэння |
23 красавіка 1858(1858-04-23)[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
4 кастрычніка 1947(1947-10-04)[1][2][…] (89 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Грамадзянства |
|
Бацька |
Вільгельм фон Планк[d] |
Жонка |
Marie Merck[d] |
Дзеці |
Эрвін Планк[d] і Karl Planck[d] |
Род дзейнасці |
фізік-тэарэтык, выкладчык універсітэта, фізік, філосаф |
Навуковая сфера |
тэарэтычная фізіка, фізіка[5], quantum theory[d][5], тэрмадынаміка[5] і філасофія[5] |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік |
Аляксандр фон Брыл[d] |
Вядомыя вучні |
Max Abraham[d], Вальтэр Ботэ, Густаў Людвіг Герц, Макс фон Лаўэ, Walther Meissner[d], Moritz Schlick[d] і Walter H. Schottky[d] |
Партыя |
|
Член у |
|
Прэміі |
|
Узнагароды |
Нобелеўская прэмія па фізіцы (1918) Медаль Лорэнца (1927) Медаль Планка (1929) |
Подпіс |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Хуткія факты Аснова, Фундаментальныя паняцці ...
Закрыць
Навуковыя працы Планка прысвечаныя тэрмадынаміцы, тэорыі цеплавога выпраменьвання, квантавай тэорыі, спецыяльнай тэорыі адноснасці, оптыцы. Ён сфармуляваў другі пачатак тэрмадынамікі ў выглядзе прынцыпу ўзрастання энтрапіі і выкарыстоўваў яго для вырашэння розных задач фізічнай хіміі. Прымяніўшы да праблемы раўнаважнага цеплавога выпраменьвання метады электрадынамікі і тэрмадынамікі, Планк атрымаў закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела (формула Планка) і абгрунтаваў гэты закон, увёўшы ўяўленне аб кванце энергіі і кванце дзеяння. Гэта дасягненне паклала пачатак развіццю квантавай фізікі, распрацоўкай розных аспектаў якой ён шмат займаўся ў наступныя гады («другая тэорыя» Планка, праблема структуры фазавай прасторы (англ.) (бел., статыстычная механіка квантавых сістэм і так далей). Планк упершыню вывеў ураўненні дынамікі рэлятывісцкай часціцы і заклаў асновы рэлятывісцкай тэрмадынамікі. Шэраг работ Планка прысвечаны гістарычным, метадалагічным і філасофскім аспектам навукі.