Леапальдзіна
навуковае таварыства ў Германіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Леапальдзіна» (Германская акадэмія прыродазнаўцаў «Леапольдзіна», ням.: Deutsche Akademie der Naturforscher Leopoldina, ням.: Deutsche Akademie der Wissenschaften) — найстарэйшае нямецкае таварыства прыродазнаўцаў, якое стала нацыянальнай Акадэміяй навук. Заснавана ў 1652 годзе ўрачом Ё. Л. Баушам (ням.) (бел. у Швайнфурце як Academia Naturae Curiosorum.[1] Знаходзіцца пад патранатам Федэральнага прэзідэнта Германіі.[2] Зарэгістравана як некамерцыйная арганізацыя і фінансуецца федэральным урадам Германіі і ўрадам Саксоніі-Ангальт, дзе размешчана.[2] Уключаючы ў сябе больш за 1500 членаў з 30 краін свету, з’яўляецца найбуйнейшай акадэміяй у Германіі.[2]
Леапальдзіна | |
---|---|
Дата заснавання | 1 студзеня 1652 |
Кіраўнік | Gerald H. Haug[d] |
Сайт | leopoldina.org (ням.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1878 года знаходзіцца ў горадзе Гале.[2] Раней месцазнаходжанне акадэміі мянялася ў залежнасці ад месца жыхарства яе прэзідэнта.[2]
У гонар акадэміі названы астэроід (893) Леапальдзіна, адкрыты ў 1918 годзе.