Прынцып Паўлі — прынцып забароны, паводле якога ў сістэме элементарных часціц з паўцэлым спінам (ферміёнаў) у адным і тым жа стане можа знаходзіцца не больш як адна часціца. Адзін з фундаментальных законаў квантавай механікі.
Хуткія факты Аснова, Фундаментальныя паняцці ...
Закрыць
Сфармуляваны В. Паўлі (1925) для электронаў пры тлумачэнні структуры спектраў складаных атамаў. Пашыраны на ўсе ферміёны.
Вынікае з сувязі паміж спінам часціцы і статыстыкай: часціцы з паўцэлым спінам падпарадкоўваюцца статыстыцы Фермі—Дзірака і хвалевая функцыя сістэмы аднолькавых часціц антысіметрычная адносна перастаноўкі любых 2 ферміёнаў. Прынцып Паўлі вызначае парадак запаўнення электронных абалонак атама, на ім грунтуецца тлумачэнне атамных і малекулярных спектраў. На яго аснове створана статыстыка электроннага газу, якая тлумачыць большасць цеплавых, электрычных і магнітных уласцівасцей цвёрдага цела.