Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ква́нтавая тэо́рыя по́ля (КТП) — раздзел фізікі, які вывучае паводзіны рэлятывісцкіх квантавых сістэм.
Матэматычны апарат КТП — гільбертава прастора станаў (прастора Фока) квантавага поля і дзеючыя ў ім аператары. У адрозненне ад квантавай механікі, «часціцы» як нейкія незнішчальныя элементарныя аб’екты тут адсутнічаюць. Замест гэтага асноўныя аб’екты тут — вектары фокаўскай прасторы, якія апісваюць разнастайныя ўзбуджэнні квантавага поля. Аналагам квантавамеханічнай хвалевай функцыі ў КТП з’яўляецца палявы аператар (дакладней, «поле» — гэта аператарназначная абагульненая функцыя , з якой толькі пасля згорткі з асноўнай функцыяй атрымліваецца аператар, дзеючы ў гільбертавай прасторы станаў), здольны дзейнічаць на вакуумны вектар фокаўскай прасторы (гл. вакуум) і параджаць адначасцічныя ўзбуджэнні квантавага поля. Фізічным назіраным тут таксама адпавядаюць аператары, складзеныя з палявых аператараў.
Квантавая тэорыя поля аказалася адзінай пакуль тэорыяй, здольнай апісаць і прадказаць паводзіны элементарных часціц пры высокіх энергіях (гэта значыць пры энергіях, якія істотна перавышаюць іх энергію спакою). Менавіта на квантавай тэорыі поля грунтуецца ўся фізіка элементарных часціц.
Пры пабудове квантавай тэорыі поля ключавым момантам было разуменне сутнасці з’явы перанарміроўкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.