Спецыяльная тэорыя адноснасці
тэорыя руху, законаў механікі і прасторава-часовых адносін пры хуткасцях, блізкіх да хуткасці святла / From Wikipedia, the free encyclopedia
Спецыя́льная тэо́рыя адно́снасці — тэорыя, якая апісвае, як адбываюцца фізічныя працэсы ў залежнасці ад абранай сістэмы адліку. Спецыяльная тэорыя адноснасці была распрацавана Альбертам Эйнштэйнам і з’яўляецца ўдасканаленнем механікі Ньютана для цел, якія рухаюцца са скорасцю, блізкай да скорасці святла.
Спецыяльная тэорыя адноснасці засноўваецца на двух пастулатах:
- прынцып адноснасці — ва ўсіх інерцыяльных сістэмах адліку фізічныя працэсы праходзяць аднолькава;
- прынцып пастаянства скорасці святла — скорасць святла з’яўляецца пастаяннай велічынёй і не залежыць ад выбару сістэмы адліку.
Пры вывадзе спецыяльнай тэорыі адноснасці прастора лічыцца аднароднай і ізатропнай, а час — аднародным.
У спецыяльнай тэорыі адноснасці прастора і час не з’яўляюцца незалежнымі адно ад аднаго, як гэта мае месца ў класічнай фізіцы. Яны разам утвараюць кантынуум, які з матэматычнага пункту погляду ўяўляе сабой псеўдаеўклідаву прастору, вядомую як прастора-час Мінкоўскага. Калі ў класічнай фізіцы адлегласць у часе між дзвюма падзеямі не залежыць ад сістэмы адліку, то ў спецыяльнай тэорыі адноснасці гэта не так. Незалежнай ад сістэмы адліку з’яўляецца велічыня, якая называецца інтэрвалам між падзеямі і вызначаецца як