Скорасць святла
хуткасць руху бязмасавых часціц у вакууме / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ско́расць святла́[2][3], ці ху́ткасць святла́ ў вакууме — важная фізічная канстанта, звычайна пазначаецца літарай c. Метр вызначаны такім чынам, каб скорасць святла ў вакууме была роўная дакладна 299 792 458 метраў за секунду (м/с).
Хуткія факты Дакладныя значэнні, Метраў у секунду ...
Дакладныя значэнні | |
---|---|
Метраў у секунду | 299 792 458 |
Планкаўскіх адзінак | 1 |
Прыблізныя значэнні | |
кіламетраў у секунду | 300 000 |
кіламетраў у гадзіну | 1080 мільёнаў |
міль у секунду | 186 000 |
міль у гадзіну | 671 мільёнаў |
астранамічных адзінак у дзень | 173 |
Прыблізны час вандравання светлавога сігналу | |
Адлегласць | Час |
адзін фут | 1,0 нс |
адзін метр | 3,3 нс |
адзін кіламетр | 3,3 мкс |
адна статутная міля | 5,4 мкс |
ад геастацыянарнай арбіты да Зямлі | 119 мс |
даўжыня экватара Зямлі | 134 мс |
ад Месяца да Зямлі | 1,225 з |
ад Сонцы да Зямлі (1 а. а.) | 8,3 мін. |
ад Вояджэра-1 да Зямлі | 16,2 гадзіны (на ліпень 2011 года[1]) |
адзін парсек | 3,26 гадоў |
ад Праксімы Цэнтаўра да Зямлі | 4,24 гадоў |
ад Альфы Цэнтаўра да Зямлі | 4,37 гадоў |
ад найбліжэйшай галактыкі (Карлікавай галактыкі ў Вялікім Псу) да Зямлі | 25 000 гадоў |
праз Млечны Шлях | 100 000 гадоў |
ад Галактыкі Андрамеды да Зямлі | 2,5 мільёнаў гадоў |
ад самай аддаленай вядомай галактыкі да Зямлі | 13 мільярдаў гадоў |
Закрыць
Скорасць святла мае фундаментальнае значэнне ў фізіцы. Гэта не толькі скорасць бачнага святла, але і ўсіх відаў электрамагнітнага выпраменьвання, наогул, усяго, што мае нулявую масу спакою. У тэорыі адноснасці Эйнштэйна скорасць святла адыгрывае ключавую ролю як спалучальны фактар паміж прасторай і часам. У спалучэнні з прынцыпам прычыннасці гэтая тэорыя гаворыць, што ніякая матэрыя ці інфармацыя не можа перамяшчацца хутчэй за скорасць святла.