From Wikipedia, the free encyclopedia
Поль Адрыен Марыс Дыра́к (фр.: Paul Adrien Maurice Dirac; 8 жніўня 1902, Брысталь, Вялікабрытанія, памёр 20 кастрычніка 1984, Фларыда, ЗША) — брытанскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1933 разам з Эрвінам Шродзінгерам), за адкрыццё новых аспектаў тэорыі атамаў і іх застасаванне.
Поль Дырак нарадзіўся і рос у Бішапстане, раёне Брысталя. Яго бацька, Чарлз Дырак, быў эмігрантам з Сант-Морыца, Швейцарыя. Яго маці была з Корнуала, нарадзілася ў сям’і марака. У Поля быў старэйшы брат Фелікс (фр.: Félix), які скончыў жыццё самагубствам у 1925 годзе, а таксама была сястра Біятрыс (фр.: Béatrice). Яго маладыя гады ў сям’і былі не вельмі шчаслівыя, яго бацька адрозніваўся строгасцю і аўтарытарнай натурай. Першую адукацыю атрымаў у Бішапскай пачатковай школе (англ.: Bishop Road Primary School), потым працягнуў вучобу ў (англ.: Merchant Venturers' Technical College) дзе яго бацька працаваў настаўнікам французскай мовы. Гэтая школа была пры Брыстальскім універсітэце, у якім вельмі вялікае значэнне надавалі навуковым дысцыплінам.
Адзін з творцаў квантавай механікі і квантавай электрадынамікі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1933 разам з Эрвінам Шродзінгерам), за вялізны ўклад у развіццё квантавай механікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.