From Wikipedia, the free encyclopedia
Джон Сінгер Сарджэнт (англ.: John Singer Sargent, 12 студзеня 1856, Фларэнцыя - 15 красавіка 1925, Лондан) — амерыканскі мастак, стрыечны брат вядомага батаніка Чарльза Сарджэнта, адзін з найбольш паспяховых жывапісцаў выдатнай эпохі.
Джон Сінгер Сарджэнт | |
---|---|
англ.: John Singer Sargent | |
| |
Дата нараджэння | 12 студзеня 1856 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 1925 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | ЗША |
Бацька | FitzWilliam Sargent[d][4] |
Маці | Mary Newbold Sargent[d] |
Род дзейнасці | мастак, архітэктурны чарцёжнік, архітэктар |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | імпрэсіянізм[5] |
Уплыў |
Дыега Веласкес Томас Гейнсбара Антоніс Ван Дэйк |
Уплыў на | Harrington Fitzgerald[d], Mary Foote[d] і Reginald Jerrold-Nathan[d][6] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын урача, вучыўся ў Італіі, Германіі і Францыі дзе яго настаўнікам у 1874—1878 быў Эміль Агюст Каралюс-Дзюран. Раннія працы мастака высока ацаніў Генры Джэймс. У Францыі Сарджэнт зблізіўся з імпрэсіяністамі, цясней усяго — з Клодам Манэ (вядомая карціна Сарджэнта Клод Манэ, які працуе на ўзлеску лесу). Таксама сябраваў c Раберам дэ Мантэскью, Полем Элё. Па большай частцы жыў у Францыі і Вялікабрытаніі, шмат падарожнічаў па Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Блізкаму Усходу, часта бываў у Італіі, не раз прыязджаў у ЗША.
Пахаваны ў Бруквудзе, графства Сурэй.
Яго нярэдка прылічаюць да імпрэсіяністаў, хоць узорамі для яго заставаліся Веласкес, Гейнсбара, Ван Дэйк (Радэн нават назваў яго, не без іроніі, Ван Дэйкам нашага часу). Найбольш вядомы як майстар віртуозных свецкіх партрэтаў, сярод мадэляў якіх былі натуршчыцы Разіна Ферара, Кармела Бертанья, Віржыні Гатро (Партрэт мадам Ікс), актрысы Элен Тэры і Элеанора Дузэ, пісьменніца Жудзіт Гацье, мастачка і фатограф, мецэнатка і збіральніца жывапісу Сара Сірс. Сярод мужчынскіх партрэтаў — партрэты Тэадора Рузвельта, Вудра Вільсана, Генры Джэймса, Роберта Льюіса Стывенсана, Уільяма Батлера Ейтса. Пісаў эфектныя жанравыя карціны («Кітайскія ліхтарыкі», 1885—86), эцюды-сцэнкі парыжскага жыцця ў манеры, блізкай да імпрэсіяністаў («Халео», 1882; «Пол Хелью з жонкай на эцюдах», 1889). З 1890-х г. ствараў імпрэсіяністычныя акварэльныя пейзажы. Аўтар манументальных размалёвак у Публічнай бібліятэцыцы ў Бостане (1890—1919).
У адрас Сарджэнта нярэдка выказваліся скептычна мастакі-імпрэсіяністы (напрыклад, Каміль Пісаро), крытыкі з групы Блумсберы (Роджэр Фрай). Аднак у 1960-я гады да Сарджэнта прыйшло шырокае прызнанне, яго выстаўкі адбыліся ў буйных музеях Еўропы і ЗША, ён дасягнуў рангу нацыянальнага і сусветнага класіка.
У цэлым ад мастака засталося каля 900 прац маслам, 2000 акварэляў, мноства графічных прац. Шэраг яго твораў захоўваецца ў амерыканскіх музеях, першым чынам — у Бруклінскім музеі ў Нью-Ёрку. У 2003 у Нью-Ёрку з вялікім поспехам прайшла выстаўка «Жанчыны Джона Сарджэнта».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.