From Wikipedia, the free encyclopedia
Акадэмія Жуліяна (фр.: Académie Julian) — прыватная акадэмія мастацтваў у Парыжы, заснаваная мастаком Радольфам Жуліянам у 1868 годзе. У той час французскі ўрад забараняў прыём жанчын у Школу вытанчаных мастацтваў (фр.: École des Beaux-Arts), бо асноўны метад навучання — маляванне аголеных мадэляў — лічыўся непрыстойным для жанчын. Аднак у Académie Julian вучыліся і жанчыны.
Акадэмія Жуліяна | |
---|---|
Заснаваны | 1867 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Académie Julian карысталася вялікай папулярнасцю сярод французскіх і замежных студэнтаў, асабліва сярод амерыканцаў. Туды залічаліся не толькі прафесійныя мастакі, але і аматары. Студэнты акадэміі мелі права ўдзельнічаць у конкурсе на Рымскую прэмію. У 1888—1889 гадах выхадцамі з акадэміі была заснавана група мастакоў «Набі».
У 1968 годзе Académie Julian стала часткай Вышэйшай школы выяўленчых мастацтваў «Penninghen».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.