Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Клод Манэ (фр.: Claude Monet; 14 лістапада 1840, Парыж — 5 снежня 1926) — французскі мастак, «бацька імпрэсіянізму».
Клод Манэ | |
---|---|
Oscar Claude Monet | |
| |
Імя пры нараджэнні | фр.: Oscar-Claude Monet |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1840[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 снежня 1926[2][5][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Camille Doncieux[d][10] і Alice Hoschedé[d] |
Дзеці | Jean Monet[d] і Michel Monet[d] |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Жанр | пейзаж[7], нацюрморт[7] і партрэт[7] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | імпрэсіянізм |
Вядомыя працы |
Уражанне. Узыходзячае сонца Жанчыны ў садзе Пляж у Пурвіле |
Уплыў | Шарль Глейр |
Уплыў на | Espérance Léon Broquet[d], Paul-Émile Pissarro[d], Robert Antoine Pinchon[d] і Louis Cario[d] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Парыжы, але яго сям’я з’язджае ў Гаўр (Нармандыя), калі яму было 5 гадоў. З малых гадоў цікавіўся мастацтвам і больш за ўсё карыкатурамі. Пад час вучобы ў ліцэі ён выстаўляў свае карыкатуры ў мастацкай лаўцы, дзе ён пазнаёміўся з Эжэнам Будэнам (фр.: Eugène Boudin), які паказаў К. Манэ некалькі прыёмаў жывапісу прыроды. Дарэчы, карыкатуры Манэ карысталіся вялікім попытам, і ён пачаў браць за кожную па 40 франкаў, чым выклікаў жах свайго бацькі.
Бацькі не былі супраць, каб ён стаў мастаком, але яго незалежныя ідэі, крытыка акадэмічнага мастацтва і адмова навучацца ў добрай Школе Мастацтва прыводзілі да частых лаянак у сям’і. Ён пачаў працаваць у Швейцарскай Акадэміі, дзе ён сустрэў Пабла Пікаса, перад сваім армейскім прызывам. Сваю службу ў Алжыры (1860—1861) Клод Манэ быў вымушаны спыніць з-за гаручкі і вярнуцца ў Францыю.
Працы Манэ не карысталіся прызнаннем з-за нестандартнай жывапіснай манеры. Калі ў 1863 г. кансерватыўнае журы Парыжскага салона (схільнае да таго ж рабіць патуранні вучням і сябрам сваіх членаў) не прыняла да ўдзелу ў выставе надта шмат прац, сам імператар Напалеон III падаў ініцыятыву стварыць альтэрнатыўны салон для карцін, якія атрымалі гэтую адмову. Менавіта там былі выстаўлены працы Клода Манэ, а таксама Сіслея, Рэнуара, Базыля і Пісаро. Гэтая выстава атрымала здзеклівую назву «Салон адрынутых». Вынікам было тое, што афіцыйны салон зрабіўся пустым — амаль усе наведвальнікі накіраваліся ў «Салон адрынутых», але з мэтаю паздзеквацца над выстаўленымі там карцінамі. Але гэтая падзея, тым не менш, аб’яднала шматлікіх авангардных мастакоў, абудзіла ў іх плыні самасвядомасць і жаданне барацьбы з коснасцю афіцыйнага салона (які яны з непавагай называлі «Салон Бугро»).
Клод Манэ прымае ўдзел у першай выставе імпрэсіяністаў у 1874 г. Менавіта тады гэты кірунак у мастацтве і атрымлівае сваё імя, прычым даюць яго насмешнікі паводле ўбачанай імі карціны Манэ «Уражанне. Усход сонца» (фр. impression — «уражанне»). Пазней Манэ і яго сябры прымаюць удзел таксама ў змешаных выставах, на якіх фігуруе шмат прац прыхільнікаў акадэмічнага жывапісу. Але большасць гледачоў абыходзіць «акадэмічныя» працы бокам і засяроджвае погляд на авангардных карцінах імпрэсіяністаў — праўда, часцей за ўсё толькі для таго, каб парагатаць.
У 1879 г. Манэ дасылае ў салон 2 працы, але на выставу прымаецца толькі адна. Гэта апошняя афіцыйная выстава, у якой Манэ прымае ўдзел.
У 1886 г. Клод Манэ ўдзельнічае ў выставе ў Нью-Ёрку, ЗША. Амерыканская публіка сустракае карціны імпрэсіяністаў значна лепш. Замест таго, каб паўтараць чуткі і абразы абывацеляў, журналісты робяць добрасумленную спробу разабрацца ва ўсім самастойна. Манэ хутка багацее. Прызнанне паступова прыходзіць да яго і ў роднай Францыі. Імпрэсіянізм робіцца папулярным.
Пазней Клод Манэ казаў пра сваю кар’еру: «…У наш час нас судзілі без усялякай паблажкі. Тады не казалі „Я не разумею“, але „Гэта ідыятызм, гэта подласць“. Гэта стымулявала нас, надавала нам мужнасць, прымушала працаваць».
Імпрэсіянізм, адным з лідараў якога быў Клод Манэ, фактычна стаў адным з найвялікшых прарываў у гісторыі жывапісу.
34,3 мільёна еўра ў снежні 1999 года аддалі за «Гарлачыкі».
Праца Клода Манэ з серыі «Стагі сена» 14 мая 2019 была прададзеная на аўкцыёне Sotheby’s ў Нью-Ёрку за рэкордныя 110,7 мільёна долараў[11]. Палатно Манэ, створанае ў 1890 годзе, стала першай у гісторыі карцінай імпрэсіяністаў, якую прадалі на адкрытых таргах больш чым за 100 мільёнаў долараў. «Стагі сена» — адна з самых вядомых серый Клода Манэ, у яе ўваходзяць 25 карцін, напісаных у 1890—1891 гадах недалёка ад дома мастака ў Жыверні[12]. Пабачыўшы працы гэтага цыклу ў 1895 г., Васіль Кандзінскі цвёрда ўпэўніўся ў сваім намеры зрабіцца мастаком.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.