Remove ads

Графіка (грэч. γραφικος — пісьмовы, ад грэч. γραφω — пішу, малюю) — від выяўленчага мастацтва, нанясенне выявы на плоскасць. Графічныя творы звычайна робяць на паперы; у параўнанні з жывапіснымі яны звычайна меншага, невялікага фармату. На мяжы графікі і жывапісу — акварэль, гуаш, пастэль. Асноўныя сродкі выражэння — контурная лінія, штрых, пляма, белы, чорны або каляровы фон аркуша. У графіцы, у прыватнасці ў гравюрах, могуць ужываць вялікую колькасць колераў (пры стварэнні гравюр часам ужываюць больш за дзясятак друкарскіх форм, кожная з якіх дадае свой колер).

Thumb
Гравюра «Рыцар, смерць і д'ябал», Альбрэхт Дзюрэр, 1513

Сярод жанраў графікі найбольш распаўсюджаны пейзаж і партрэт. Для графікі ўласціва лаканічнае, завостранае выяўленне пачуццяў і думак аўтара, хуткасць адгуквання на падзеі грамадскага жыцця, магчымасць развіваць абраную тэму, сюжэт у цыклах, серыях твораў.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Фіяла з выявай юнака, які прыносіць ахвяру віном. Каля 480 г. да н.э. Луўр. Парыж

Найбольш старажытны і традыцыйны від графічнага мастацтва — малюнак, вытокі якога ў выявах эпохі палеаліту і ў антычным вазапісе.

Гравюра як асобны від мастацтва графікі вядомая з VIVII стагоддзяў у Кітаі, з XIVXV стагоддзяў у Еўропе. Станковая графіка пачала распаўсюджвацца ў эпоху Адраджэння (творы Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Альбрэхта Дзюрэра і інш.).

Thumb
Вялікая хваля ў Канагаве, Кацусіка Хакусай, 1823—1831

У XVIIXIX стагоддзях у розных відах графікі працавалі Рэмбрант, Кацусіка Хакусай, Уільям Хогарт, Франсіска Гоя, Эжэн Дэлакруа, Жан Агюст Дамінік Энгр, Арэст Кіпрэнскі.

У XX ст. графіка развіваецца як дэмакратычнае мастацтва вялікага сацыяльнага гучання, звернутае да масавага гледача; разам з тым у графіцы вызначылася тэндэнцыя індывідуалістычнага эстэтызму, вузка фармальных і тэхнічных эксперыментаў[1]. У гэты час ў графіцы працавалі Пабла Пікаса, Анры Маціс, Ж. Грос, Кетэ Кольвіц, Ганна Астравумава-Лебедзева, Уладзімір Фаворскі і інш.

Remove ads

Класіфікацыя

Thumb
Плакат з надісам «Бязлітасна знішчым захопнікаў!», П. Гаўрыленка, 1942. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Паняцце «графіка», па спосабе стварэння выявы, падзяляецца на два вялікіх аб’ёму: «друкаваная ці тыражная графіка» і «ўнікальная графіка». У залежнасці ад прызначэння графіка падраздзяляецца на некалькі відаў:

і некаторыя іншыя віды графікі. Як праявы масавай культуры спецыфічнымі відамі графікі з’яўляюцца ў станковай друкаванай графіцы — лубок, а ў газетна-часопіснай — карыкатура. Адносна маладой вобласцю графікі з’яўляецца таксама плакат, які ў сучасных формах склаўся ў XIX стагоддзі як від гандлёвай і тэатральнай рэкламы (афішы Ж. Шэрэ, А. Тулуз-Латрэка), а затым стаў выконваць і задачы палітычнай агітацыі.

У залежнасці ад спосабу выканання і магчымасцей тыражавання, графіку падзяляюць на ўнікальную і друкаваную. Унікальная графіка — стварэнне твораў у адзіным асобніку (малюнак, манатыпія, аплікацыя і да т. п.). Друкаваная графіка (гравюра) — стварэнне друкаваных формаў, з якіх можна атрымліваць па некалькі адбіткаў.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads