From Wikipedia, the free encyclopedia
Готфрыд Земпер (ням.: Gottfried Semper, 29 лістапада 1803, Гамбург — 15 мая 1879, Рым) — тэарэтык мастацтва, выбітны нямецкі архітэктар XIX стагоддзя і прадстаўнік архітэктуры перыяду эклектыкі.
Готфрыд Земпер | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 лістапада 1803[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 мая 1879[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Christian Gottfried Emanuel Semper[d] |
Дзеці | Manfred Semper[d], Emanuel Semper[d], Hans Semper[d] і Anna von Sickel[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Дрэздэн[4], Цюрых, Лондан[4], Wesermünde[d][4], Вена[4], Італія[4], Гамбург[4] і Вінтэртур[4] |
Уплыў на | Oskar Mothes[d] і Адольф Генрых Лір |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў 1825—1826 гадах у Мюнхене, у 1826—1828 гадах у Парыжы. У 1834—1849 гадах прафесар Акадэміі мастацтваў у Дрэздэне.
У рацыянальных па арганізацыі плана пабудовах Земпера эклектычна ужыты дэкаратыўныя матывы італьянскага Адраджэння і барока: Оперны тэатр (1838—1841 і 1871—1878) і Карцінная галерэя (1847—1849) у Дрэздэне; «Бургтэатр» (1874—1888, з К. Хазенаўэрам ) у Вене.
У сваіх тэарэтычных працах разглядаў стыль як гістарычна складзеную з'яву; прычыны заняпаду архітэктуры і рамёстваў у XIX ст. бачыў у раз'яднанні тэхнікі і мастацтва, у адрыве аздаблення ад канструкцыі. Яго погляды паўплывалі на канцэпцыі архітэктуры, мастацкай прамысловасці і мастацкага канструявання канца XIX — пачатку XX ст.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.