Вена
горад, сталіца Аўстрыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́на (ням.: Wien), таксама сустракаецца Відэнь[удакладніць: камент.] — сталіца і самы буйны горад Аўстрыі, адна з дзевяці федэральных зямель Аўстрыі, з усіх бакоў аточаная тэрыторыяй іншай зямлі — Ніжняй Аўстрыі. Размешчаная ва ўсходняй частцы краіны. Горад месціцца на абодвух берагах Дуная. Вена з’яўляецца культурным, эканамічным і палітычным цэнтрам Аўстрыі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вена з’яўляецца трэцім горадам-рэзідэнцыяй ААН пасля Нью-Ёрка і Жэневы. Венскі міжнародны цэнтр (так званы UNO-City) уключае ў сябе Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі, Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці, Арганізацыі ААН па прамысловым развіцці і іншыя. У Вене знаходзяцца штаб-кватэры такіх міжнародных арганізацый, як, напрыклад, АПЕК і АБСЕ.
На працягу многіх стагоддзяў Вена з’яўлялася горадам-рэзідэнцыяй Габсбургаў і адпаведна сталіцай Святой Рымскай імперыі германскай нацыі, ператварыўшыся ў культурны і палітычны цэнтр Еўропы. У 1910 годзе ў Вене пражывала два мільёны чалавек, горад займаў чацвёртае месца сярод найбуйнейшых гарадоў свету, саступаючы толькі Лондану, Нью-Ёрку і Парыжу. Пасля Першай сусветнай вайны насельніцтва Вены скарацілася амаль на чвэрць. Стары горад Вены і палац Шонбрун у снежні 2001 года былі ўнесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.