горад у Швейцарыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вінтэртур (ням.: Winterthur) — горад у паўночнай частцы Швейцарыі, акруговы цэнтр, знаходзіцца ў кантоне Цюрых. Уваходзіць у склад акругі Вінтэртур.
Горад
Вінтэртур
Winterthur
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад з'яўляецца шостым з гарадоў Швейцарыі па колькасці жыхароў — больш за 100 000 чалавек (на 2008 год). На мясцовым дыялекце жыхары завуць яго скарочана — Вінці. У Швейцарыі Вінтэртур завуць «горадам музеяў» — у горадзе знаходзіцца вялікая колькасць мастацкіх музеяў, у тым ліку Музей фатаграфіі і Музей Тэхнарама. Акрамя гэтага, Вінтэртур з'яўляецца буйным прамысловым цэнтрам Швейцарыі. У 1862 годзе тут заснаваны банк Bank in Winterthur.
У старажытнарымскія часы на месцы цяперашняга Обервінтэртура быў гарадок Вітудурум, які ў канцы 3 ст. н. э. займеў умацаванні. Не пазней 7 ст. з'явілася алеманскае паселішча. У 919 г. тут адбылася бітва паміж Бурхардам II Швабскім і Рудольфам II Бургундскім, у выніку якой Швабія замацавала кантроль над Тургаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.