Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха (ням.: Eidgenössische Technische Hochschule Zürich, англ.: Swiss Federal Institute of Technology Zurich) — вышэйшая навучальная ўстанова з правамі ўніверсітэта ў Цюрыху ў Швейцарыі.
Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха (ETHZ) | |
---|---|
Eidgenössische Technische Hochschule Zürich | |
Арыгінальная назва | Eidgenössische Technische Hochschule Zürich |
Заснаваны | 1855 |
Тып | Дзяржаўны |
Прэзідэнт | Ральф Айхлер |
Рэктар | Günther Dissertori[d] |
Студэнты | 13 999 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Цюрых |
Сайт | ethz.ch |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вышэйшая тэхнічная школа ў Цюрыху была заснавана 16 кастрычніка 1855 года і з'яўляецца самай прэстыжнай ВНУ Швейцарыі[1]
Пасля доўгіх дэбатаў у маладой канфедэратыўнай дзяржаве Швейцарыя, ці трэба заснаваць побач з існуючым кантанальнай яшчэ і федэральную вышэйшую навучальную ўстанову, 7 лютага 1854 года быў зацверджаны закон аб «федэральным політэхнічным вучылішчы ў сувязі з вучылішчам для вышэйшай вучобы дакладных, палітычных і гуманітарных навук» і вучылішча прыступіла да працы 16 кастрычніка 1855 года[2] ў Цюрыху. Але вучоба была абмежавана тэхнічнымі прадметамі, з прычыны таго, што каталіцкія, вясковыя кантоны, якія мелі свае ўніверсітэты, жадалі прадухіліць інтэлектуальны манапалізм пратэстанцкіх, гарадскіх кантонаў.[3]
Новая навучальная ўстанова павінны былі размясціцца ў новым будынку. Кантон і горад Цюрых арганізавалі архітэктурны конкурс, у якім перамог нямецкі архітэктар Готфрыд Земпер. Новы будынак быў пабудаваны па яго праекце ў 1858—1864 гадах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.