Рым
горад, сталіца Італіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рым (італ.: Roma) — сталіца Італіі і самы вялікі і самы густанаселены горад у краіне і камуна, з больш чым 2,8 мільёну жыхароў у 1287 км². Горад размешчаны ў цэнтральна-заходняй частцы італьянскага паўвострава, на рацэ Тыбр у рэгіёне Лацыё. Гісторыя Рыма ахоплівае дзве з паловай тысячы гадоў. Горад быў сталіцай Рымскага каралеўства, Рымскай рэспублікі і Рымскай імперыі, якая была дамінуючай сілай у Заходняй Еўропе і землях Міжземнамор’я больш за семсот год з I стагоддзя да нашай эры да VII стагоддзя нашай эры. З I стагоддзя нашай эры Рым быў рэзідэнцыяй папства, а пасля сканчэння візантыйскага панавання, у VIII стагоддзі ён стаў сталіцай Папскай вобласці, і працягваў існаваць у такім статусе да 1870 года. У 1871 годзе Рым стаў сталіцай Каралеўства Італіі, якая 1946 годзе пераўтварылася ў Італьянскую Рэспубліку.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасля Сярэднявечча, Рым знаходзіўся пад уладай Папаў, як то Аляксандр VI і Леў X, які ператварыў горад у адзін з буйных цэнтраў італьянскага Адраджэння, разам з Фларэнцыяй[3]. Сучасны выгляд Базіліка Святога Пятра атрымала ў тыя часы, а Сіксцінская капэла была распісана Мікеланджэла. Вядомыя мастакі і архітэктары, як то Брамантэ, Берніні і Рафаэль пражывалі некаторы час у Рыме, спрыяючы развіццю стыляў рэнесансу і барока.
У 2007 годзе Рым увайшоў у спіс 11 самых наведвальных гарадоў у свеце, быў трэцім самым наведвальным у Еўрапейскім Звязе, і самым папулярным горадам Італіі[4]. Горад з’яўляецца вельмі прывабным месцам у эканамічным плане з пункту гледжання рэпутацыі і актываў[5]. Яго гістарычны цэнтр уключаны ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай спадчыны[6]. Помнікі і музеі, як то музеі Ватыкана і Калізей знаходзяцца сярод 50 сусветных найбольш наведвальных турыстычных месцаў[7]. У Рыме прайшлі ў 1960 годзе летнія Алімпійскія гульні і ў цяперашні час горад удзельнічае ў барацьбе за права правядзення летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года[8].
У межах Рыма размяшчаецца незалежная дзяржава Ватыкан — рэзідэнцыя Каталіцкай Царквы.