Ватыкан
горад-дзяржава ўнутры Рыма, Італія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ватыкан (лац.: Status Civitatis Vaticanæ, італ.: Stato della Città del Vaticano) — незалежная дзяржава-горад (самая маленькая ў свеце), цэнтр Рымска-каталіцкай царквы, рэзідэнцыя яе кіраўніка — Папы Рымскага. Знаходзіцца ў заходняй частцы Рыма. Тэрыторыя — 0,44 км². У экстратэратарыяльнай уласнасці Ватыкана знаходзяцца тры саборы (Санта-Марыя-Маджорэ, Латэранская базіліка і базіліка Святога Паўла за гарадскімі сценамі), Ватыканская абсерваторыя, шэраг палацаў і віл агульнай плошчай 0,7 км². Паблізу Рыма ў палацы Кастэль-Гандольфа знаходзіцца летняя загарадная рэзідэнцыя Папы Рымскага.
| |||||
Гімн: «Inno e Marcia Pontificale» | |||||
Дата незалежнасці | 11 лютага 1929[note 1] (ад Італіі) | ||||
Афіцыйная мова | лацінская, італьянская | ||||
Сталіца | |||||
Найбуйнейшыя гарады | - | ||||
Форма кіравання | эклезіяльная абсалютная выбарная тэакратыя | ||||
Папа Рымскі Камерленга Дэкан Калегіі кардыналаў | Францыск Тарчызіа Бертонэ Анджэла Садана | ||||
Дзярж. рэлігія | Каталіцызм | ||||
Плошча • Усяго | 232-я ў свеце 0,44 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць | 832[1] чал. (236-я) 1891 чал./км² | ||||
Валюта | Еўра[note 2] | ||||
Інтэрнэт-дамен | .va | ||||
Код ISO (Alpha-2) | VA | ||||
Код ISO (Alpha-3) | VAT | ||||
Тэлефонны код | +379 | ||||
Часавыя паясы | +1[note 3] | ||||
|
Ватыкан, па сутнасці, не мае свайго сталага насельніцтва. На яго тэрыторыі пражывае Папа, кіраўнікі Рымскай курыі, службоўцы ватыканскіх устаноў, вайскоўцы Папскай швейцарскай гвардыі. Па дадзеных на 2004, у ватыканскіх установах працуе каля трох тысяч супрацоўнікаў, з якіх маюць рэлігійны сан 1300 чалавек. Ватыканскае грамадзянства носіць адміністрацыйны характар. У перыяд свайго знаходжання на службе ватыканскім супрацоўнікам падаецца падданства Святога Прастолу, а ў выпадках паездак за мяжу (за межы Італіі) выдаюцца службовыя або дыпламатычныя пашпарты Святога Прастолу. Афіцыйная мова — лацінская (у паўсядзённым жыцці на ёй амаль ніхто не гаворыць і яна выкарыстоўваецца выключна ў афіцыйных дакументах Ватыкана і падчас набажэнстваў). У дыпламатычнай перапісцы выкарыстоўваецца французская. Паўсядзённымі і гутарковымі па частаце ўжывання з'яўляюцца італьянская, іспанская, англійская, нямецкая і французская мовы. Грашовая адзінка — еўра. Папская дзяржава па дагаворы з урадам Італіі ў абмежаванай колькасці чаканіць таксама ўласную манету — ватыканскі еўра, прызначаны ў асноўным для нумізматаў.
Галоўнымі афіцыйнымі святамі з'яўляюцца — дзень абрання актуальнага Папы, Каляды і Вялікдзень.
Дыпламатычныя місіі замежных дзяржаў акрэдытуюцца пры Святым Прастоле, а не пры горадзе-дзяржаве Ватыкан. Замежныя пасольствы і прадстаўніцтвы, акрэдытаваныя пры Святым Прастоле, з прычыны малой тэрыторыі Ватыкана, размешчаны ў Рыме (уключаючы і пасольства Італіі, якое, такім чынам, знаходзіцца ў яе ўласнай сталіцы[2]).
Святы Прастол (не Ватыкан) з'яўляецца сталым назіральнікам пры ААН з 1964 года[3], супрацоўнічаючы з арганізацыяй з 1957 года[4]. У ліпені 2004 года правы місіі Святога Прастола пры ААН былі пашыраны[3]. Акрамя таго, са жніўня 2008 года Ватыкан пачаў супрацоўніцтва з Інтэрпалам на сталай аснове[5][6].