From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусветная спадчына (англ.: World Heritage, фр.: Patrimoine Mondial, ісп.: Patrimonio Mundial) — выдатныя культурныя і прыродныя каштоўнасці, якія складаюць здабытак усяго чалавецтва.
У 1972 ЮНЕСКА прыняла Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны (увайшла ў сілу ў 1975). Ратыфікавалі канвенцыю ў пачатку 1992 года 123 краіны-ўдзельніцы.
Статус аб'екта Сусветнай спадчыны дае наступныя перавагі:
Станам на 2006 год у спісе Сусветнай спадчыны 830 аб'ектаў (у тым ліку 644 культурных, 162 прыродных і 24 змешаных).
Дзяржавы, на тэрыторыі якіх размешчаныя аб'екты Сусветнай спадчыны, бяруць на сябе абавязацельствы па іх захаванню.
У 1889 годзе ў рамках Сусветнай выстаўкі ў Парыжы прайшоў «Першы міжнародны кангрэс па ахове твораў мастацтва і помнікаў». Абмяркоўвалася неабходнасць забяспечыць ахову культурнай спадчыны ў ваенны час. Прапаноўвалася стварыць сусветнае дабрачыннае «таварыства аховы помнікаў», накшталт «таварыства Чырвонага крыжа».
Наступны этап фарміравання міжнароднай сістэмы аховы помнікаў культуры наступіў як рэакцыя на вынікі Першай сусветнай вайны.
У 1976 годзе ў рамках Арганізацыі сусветнай спадчыны быў заснаваны і сфармаваны «Міжурадавы камітэт па ахове культурнай і прыроднай спадчыны» (Камітэт сусветнай спадчыны). Камітэт закліканы кантраляваць выкананне Канвенцыі і ўпаўнаважаны прымаць канчатковае рашэнне аб уключэнні ў Спіс сусветнай спадчыны таго ці іншага аб'екта.
Галоўная мэта спіса Сусветнай спадчыны — зрабіць вядомымі і абараніць аб'екты, якія з'яўляюцца ўнікальнымі ў сваім родзе. Для гэтага і з-за імкнення да аб'ектыўнасці былі складзеныя ацэначныя крытэрыі. Першапачаткова (з 1978 г.) існавалі толькі крытэрыі для аб'ектаў культурнай спадчыны — гэты спіс налічваў шэсць пунктаў. Затым для ўзнаўлення раўнавагі паміж рознымі кантынентамі з'явіліся прыродныя аб'екты і для іх спіс з чатырох пунктаў. І, нарэшце, у 2005 г., усе гэтыя крытэрыі былі зведзеныя разам, і зараз кожны аб'ект Сусветнай спадчыны мае ў сваім апісанні хоць адзін з іх[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.