Вайна за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі (англ.: American Revolutionary War альбо American War of Independence) вялася паміж 1775 і 1783 гадамі паміж пасяленцамі 13 паўночнаамерыканскіх калоній і Вялікабрытаніяй. Ваенныя дзеянні скончыліся ў 1781 годзе бітвай пры Ёрктаўне, афіцыйна вайна скончылася падпісаннем мірнага пагаднення ў Парыжы 3 верасня 1783 года.

Хуткія факты Вайна за незалежнасць ЗША, Дата ...
Закрыць

Перад вайной

Пасля Сямігадовай (Франка-індзейскай вайны адносіны паміж 13 англійскімі калоніямі і Вялікабрытаніяй пагоршыліся. Брытанскі ўрад прыняў шэраг непапулярных актаў, апратэставаных самакіраваннем калоній. Двойчы ў Бостане адбыліся інцыдэнты звязаныя з пратэстам каланістаў: 5 сакавіка 1770 г. гараджане напалі на брытанскі вайсковы патруль, які адкрыў агонь, і 3 бостанцы былі забіты, потым 5 снежня 1773 г. група змагароў за незалежнасць калоній напала на караблі Ост-Індыйскай кампаніі (Бостанскае чаяпіцце). У адказ урад метраполіі прыняў яшчэ некалькі рэпрэсіўных актаў, а самакіраванне калоній выступіла супраць іх. Каланісты пачалі рыхтавацца да магчымага паўстання, ствараць апалчэнні «мінітмэнаў» і збіраць зброю. Спробы мясцовых англійскіх чыноўнікаў і некаторых рэлігійных груп, напрыклад, квакераў знайсці кампраміс, які б прымірыў калоніі і метраполію, былі праігнараваны брытанскім каралём[1].

Пачатак вайны

Камандзір англійскай вайсковай часткі Бостана генерал Томас Гейдж атрымаў загад канфіскаваць склад бояпрыпасаў і зброі ў горадзе Канкорд. 19 красавіка 1775 г. яго людзі сустрэлі значную групу мінітмэнаў ля вёскі Лексінгтан. Калі мінітмэны адмовіліся разысціся, англічане адкрылі агонь, забілі 8 і паранілі 10 чалавек. пасля гэтага, атрад дайшоў да Канкорда і знішчыў склад (але мінітмэны паспелі разабраць адтуль зброю раней). Там англійскі атрад падвергся нападу мінітмэнаў, які цягнуўся ўвесь іх шлях да Бостана. Чырвоная ўніформа рабіла салдат лёгкай мішенню, і ў выніку брытанцы страцілі 250 чалавек забітымі і параненымі, а каланісты 93[2].

Другі Кантынентальны Кангрэс, які сабраўся ў Філадэльфіі 10 мая 1775 г., аб'явіў вайну Вялікабрытаніі 15 мая 1775 г. і прызначыў кіраўніком апалчэння каланістаў палкоўніка Джорджа Вашынгтона.

Ход вайны

Удзельнікі з абодвух бакоў

Больш інфармацыі Брытанія, ЗША ...
БрытаніяЗША
гесенскія наймітыармія ЗША
англічанеФранцыя з 1778 г.
канадскія каланістыІспанія з 1779 г.
амерыканскія лаялістыГаландыя з 1780 г.
індзейцы
Закрыць

Галоўныя падзеі 1775-77 гг.

Восень 1775 — зіма 1776 г. Паход арміі Вашынгтона ў Квебек. пасля некаторых поспехаў, войскі Вашынгтона выбіты з Канады.

Чэрвень 1776 г. брытанскі флот на працягу месяца спрабуе захапіць Чарльзтаўн у Паўднёвай Караліне, але беспаспяхова.

4 ліпеня 1776 г. Другі Кантынентальны Кангрэс прымае Дэкларацыю незалежнасці 13 англійскіх калоній Паўночнай Амерыкі, якія праз некаторы час сталі новай федэратыўнай дзяржавай - Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Жнівень — лістапад 1776 г. войскі Вашынгтона вядуць баі па абароне г. Нью-Ёрк, церпяць паражэнне і горад застаецца брытанскай ваеннай базай амаль да канца вайны.

26 снежня 1776 войска Вашынгтона разбівае брытанцаў у Нью Джэрсі ля Трэнтана, а 3 студзеня 1777 г. та жа у бітве ў Прынстане. Пасля гэтага значная частка ЗША пераходзіць пад кантроль Кангрэса.

У 1777 г. брытанская армія заняла Філадэльфію, і урад ЗША пакінуў горад.

17 кастрычніка 1777 г. пасля няўдалай спробы ажыццявіць аперацыю па захопу штатаў Нью-Ёрк і Новая Англія брытанскі генерал Бургойн здаўся з арміяй у некалькі тысяч чалавек.

Падзеі 1778-83 гг.

У 1778 г. брытанцы распачалі аперацыю па захопу паўднёвых штатаў ЗША. Вайна на Поўдні хутка ператварылася ў зацяжную.

У 1778 г. Францыя перайшла ад матэрыяльнай дапамогі паўстанцам да адкрытых марскіх баёў, а у ліпні 1780 высадзіла сухапутную армію на Кантвнент.

У 1789 г. Іспанія пачала вайну з Брытаніяй за Фларыду. Але іспанцы не падтрымлівалі армію ЗША.

У 1780 г. Брытанія распачала вайну з Галадныяй, як з гандлёвым партнёрам паўстаўшых амерыканскіх калоній.

На пачатку 1781 г. брытанскія войскі на чале з Карнуэлісам пацярпелі паражэнне пад Каўпензам ў Паўднёвай Караліне і адступілі на тэрыторыю Вірджыніі. Там яны знаходзіліся ў аблозе, якую ім учынілі французы і амерыканцы.

Пасля эвакуацыі войскаў Карнуэліса на базу г. Нью Ёрк баі працягваліся летам і восенню 1781 г. 19 кастрычніка 1781 г. ў бітве пры Ёрктаўне Корнуэліс склаў зброю разам з 8000-най арміяй.

Пасля гэтага стан вайны працягваўся да 3 верасня 1783 г., калі было падпісана парыжскае мірнае пагадненне.

Гл. таксама

Крыніцы

Дадатковая літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.