From Wikipedia, the free encyclopedia
Ша́ўні, шо́ні (саманазва: Ša˙wano˙ki) — індзейскі народ Паўночнай Амерыкі алганкінскай групы. Назва меркавана паходзіць ад алганкінскага слова шаўан — паўднёўцы. Першапачаткова жылі на тэрыторыі цяперашніх штатаў Агая, Заходняя Вірджынія, захад Мэрыленда, Кентукі і Пенсільванія. Меркавана паходзяць ад культуры Форт-Эйншэнт. Былі выцеснены іракезамі і пасля некалькіх перасяленняў ізноў апынуліся ў Агая. У далейшым шаўні дэпартавалі ў Місуры, а пасля наплыву белых пасяленцаў у Канзас і Аклахому.
Ša˙wano˙ki | |
Мастак шаўні Бенджамін Хар'ё | |
Агульная колькасць | 2900 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ЗША |
Мова | шаўні |
Рэлігія | анімізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | аджыбвэ, арапаха, амамівініні |
Агульная колькасць (2016 г.) — 2 900 чал.[1]. Пражываюць галоўным чынам у штаце Аклахома.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.